Дапамога палітвязню, які быў вымушаны уцякаць ад выраку на 2 гады «хіміі»

  • Гісторыя

Мяне завуць Данііл Касенка. У лістападзе 2021 года мяне затрымалі з прычыны актыўнай грамадзянскай пазіцыі за рэпост у інстаграме, дзе быў намаляваны Лукашэнка А.Г. з подпісам «фашыст». Я быў пазбаўлены волі на працягу 2-х месяцаў, прайшоўшы праз Акрэсціна, Жодзіна і Валадарку. Потым мяне пакаралті двума гадамі «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Да турмы я вёў святы, развіваў з партнёрам наш праект Digital Detox (адпачынак ад лічбавых тэхналогій) і працаваў турлідэрам, ствараючы і суправаджаючы моладзевы аўтобусныя падарожжы. У сувязі з узяццем пад варту на 2 месяцы, я прапусціў зімовы сезон і не здолеў зрабіць назапашванняў. З-за прысуду страціў свае працоўныя месцы і быў вымушаны экстрана рэлакавацца за мяжу.

Сёння я знаходжуся ў бяспецы ў Літве і маю патрэбу ў падтрымцы на першы час для арэнды жытла, пакуль не ўстану тут на ногі. Дзякуй за любую дапамогу.

Якая сума неабходна?

930 € — аплата арэнды жытла на найбліжэйшыя 3 месяцы.

:
€ 944
Збор завершаны. Сабрана: € 944