Дапамога былому палітвязню, якому патрэбная меддапамога пасля вызвалення

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я прагаласаваў за Святлану Ціханоўскую на выбарах і сфатаграфаваў свой пашпарт на фоне бюлетэня. Адправіў фота ў сацсеткі і на платформу «Голас». У дзень выбараў я з сябрамі знаходзіўся ў горадзе, бачыў і чуў выбухі гранат, задыхаўся і губляў зрок пасля слезацечнага газу, дапамагаў жанчынам і дзецям пакінуць зону паражэння, каля 23:00 маладога хлопца параніла гранатай і я павёз яго ў лякарню. Бачыў кроў і не мог заснуць пасля ўбачанага (Гнеў і Вар'яцтва напаўнялі мой розум).

На наступны дзень я выйшаў пагуляць, як у звычайны летні дзень, але цэнтр ужо быў закрыты. Людзі ў масках з прарэхамі без дакументаў і пагонаў тыкалі ў нас аўтаматамі, паставілі на калені, абшукалі нашыя кішэні. Знайшлі фота з платформы «Голас» і пачалося збіццё дубінамі, ў невядомым будынку каля гадзіны прымушалі стаяць на каленях. Так я пашкодзіў звязкі і сярпковыя ставы. Галадаў суткі без вады і ежы, без медыцынскай дапамогі.

Далей мне зачыталі абвінавачанні і ўсе родныя маліліся (думалі адпусцяць, будзе ўмоўны тэрмін ці хатняя «хімія»). Дачакаліся суда і там надзелі кайданкі. Падчас суда і пасля яго мяне чакала захворванне кавідам і бясконцыя знявагі (без аказання медыцынскай дапамогі).

Нянавісць пракралася ўнутр і ўплывала на псіхічны стан. Таму пасля вызвалення я не магу спакойна жыць, бо ўвесь час бачу людзей у форме, цёмныя машыны, паварочваюся ў пад'ездзе і не магу размаўляць па тэлефоне. Мяне пераследуе страх і стан безвыходнага становішча, што я цяпер без супраціву не здамся, а там — наступствы, аж да растрэлу.

Калі я знаходзіўся ў зняволенні, яны прыходзілі ў хату. Надзеўшы маскі з прарэхамі, ў абутку, з аўтаматамі, пошукавымі прыборамі, пад выглядам ператрусу, яны маглі падкінуць нешта ў дом, а потым — павесіць на мяне новае абвінавачанне. Вось чаму мною было прынята рашэнне бегчы хутка. Я толькі паспеў зрабіць МРТ. Лекар сказаў, што бясплатна аперацыя будзе, але я не змагу бегаць і падымаць цяжарыі (сацыяльная дзяржава!), лепш звярнуцца ў платную клініку ў Менску, а цяпер аперацыю давядзецца рабіць за мяжой.

За мяжой я адчуваю сябе ў бяспецы. Чакаю на сям'ю, дакументы і збіраю грошы на аперацыю і рэабілітацыю. Дзякуй усім добрым, сумленным, спагадным людзям. Я заўсёды буду памятаць вашую дабрыню і падтрымку, і як толькі ўстану на ногі – працягну дапамагаць беларусам і ўсім тым, хто змагаецца за правы чалавека, свабоду і дэмакратыю.

Якая сума неабходна?

5500€ – заклад за квартэру, садзік, ежа і рэчы першай неабходнасці для сям’і з 2 дзецьмі, курсы польскай мовы (3-4 мес пакуль мне нельга працаваць);
– далейшае лячэнне правага калена, 5мм камня ў нырках і грыбок на спіне. (прэпараты, вітаміны, БАД, аналізы, УЗІ, МРТ, і так як я на кастылях то трэба 48 таксі на 24 занятка па рэабілітацыі і фізіатэрапіі);
– амбулаторнае лячэнне левага калена і левага локця.

:
€ 4 496
Збор завершаны. Сабрана: € 4 496