Прывітанне!
Мяне завуць Аляксандр Памідораў — я артыст, журналіст, музыка, вядоўца радыё і тэлебачання, а таксама розных мерапрыемстваў. Ад снежня 2021 года, як і шмат хто, я вымушана знаходжуся па-за межамі краіны. Зараз я звяртаюся да вас па дапамогу, што мне дужа няёмка рабіць, але сітуацыя не пакідае выбару. Як было сказана ў адным дзіцячым мультфільме: «Спадарства! Лепей прасіць, чым рабаваць ды забіваць».
Справа ў тым, што я сур'ёзна захварэў — у мяне двухбаковы сярэдні атыт, праз што я не чую нармальна. А тое, што чую, не мае нічога агульнага з тым, як яно мусіць гучаць. Апроч таго, з'явіліся праблемы з суставамі ног, і зараз я не магу выконваць фізічную працу, якой зарабляў на жыццё апошнія чатыры гады — як у Беларусі, так і за мяжой. А праз праблемы з вушамі, я не змагу выступаць з канцэртамі бліжэйшым часам. Мне трэба аплаціць арэнду жылля, набыць лекі і хаця б базавы набор прадуктаў, каб падтрымліваць сілы.
Лекі, якія я прымаю, не самыя дарагія, але іх даводзіцца набываць рэгулярна — а гэта каля €35 у тыдзень. Антыбіётыкі пакуль не купляў, але яны будуць даражэйшыя. Наведванні лекараў каштуюць больш за €50 за візіт, і мне трэба прайсці абследаванне ў некалькіх спецыялістаў: лор, стаматолаг і траўматолаг-артапед. Гэта ўжо выліваецца ў прыстойную суму — каля €1000 на медыцыну, калі ўлічыць усе неабходныя візіты.
Арэнда жылля каштуе €450 у месяц, і ў мяне ўжо ёсць запазычанасць за мінулы месяц. Праязны каштуе ў €42, сувязь — €10 штомесяц. Ну і, вядома, трэба нешта есці, каб падтрымліваць здароўе, пагатоў, лекі працуюць лепш, калі арганізм атрымлівае дастаткова харчавання. Звычайны паход у краму абыходзіцца ў €10-15, без уліку цыгарэт, ад якіх я пакуль не магу адмовіцца.
Усе гэтыя выдаткі назапашваюцца, і зараз мне трэба сабраць каля €3000, каб пакрыць самае неабходнае — жыллё, лячэнне, ежу і праезд. Я вельмі спадзяюся на вашу падтрымку і дапамогу. Шчыры дзякуй кожнаму, хто адгукнецца. Мне сапраўды вельмі няёмка прасіць, але іншага выйсця няма. Дзякую вам за разуменне і дапамогу!
З павагай, Аляксандр.
Сума збору
€3000
€1000 — неабходныя выдаткі на медыцыну
€900 — два месяцы арэнды жылля
€450 — запазычанасць за жыллё за мінулы месяц
€650 — «супавы набор» на 2 месяцы