У тэлеграм-канале пад дадзенымі міліцыянта пакінула каментар: «Знаёмая морда чалавек і тры смайлікі какашак». За гэта на мяне завялі справу па арт. 369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады).
У снежні мяне дапытваў супрацоўнік службы бяспекі МУС. Пасля таго, як я адмовілася прасіць прабачэння на камеру, паступілі пагрозы. Дома быў ператрус. Забралі ў мяне тэлефон на экспертызу і не вярнулі. Прыйшлося купляць новы ў растэрміноўку.
5 красавіка мяне выклікаў сьледчы і ўручыў паведамленьне, што я падазраваная па артыкуле 369 КК РБ. Потым прыходзілі з сац.апекі і з дзіцячага садка майго дзіцяці.
28 красавіка зноў зладзілі ператрус дома, апісалі маёмасць, хаця гэта была маёмасць маёй мамы і ў яе кватэры. Пасля таго, як я палаялася са следчым, арышт з рэчаў знялі. Міліцыянт, якога я абразіла, падаў пазоў на кампенсацыю маральнай шкоды ў 2 тысячы беларускіх рублёў.
Горад у нас маленькі, плёткі і чуткі хутка разляцеліся. Пасля ўсяго, што адбылося я не магла знайсці працу, куды б ні звярталася – адмаўлялі. Апынулася ў цяжкай фінансавай сітуацыі з 4-гадовым дзіцем на руках.
Мяне прыгаварылі да 2 гадоў «хатняй хіміі», акрамя таго, я павінна выплаціць 2 тысячы рублёў кампенсацыі абражанаму супрацоўніку Івацэвіцкага РАУС. З адвакатам буду падаваць апеляцыю. Працэс можа расцягнуцца на 1-1,5 месяцы.
Як ніколі раней наша сям'я мае патрэбу ў падтрымцы.
Якая сума неабходна?
2000 € — На аплату адваката і падтрымку нашай сям'і.