Дапамога сям'і Арцёма Новікава — былога вайскоўцы, які перажыў палітычны пераслед

  • Гісторыя

Мяне завуць Арцём Новікаў, я – грамадзянін РБ, ураджэнец Віцебскай вобласці, в. Доўжа. З 2014 па 2019 год я быў у шэрагах вайскоўцаў УВ МУС РБ на афіцэрскіх пасадах (пасля УА Вайсковая акадэмія РБ). У 2019 я сышоў са службы пасля сканчэння кантракта (пасля адпрацоўкі), бо не змог знаходзіцца там па сваіх маральна-дзелавых якасцях і асабістых інтарэсах («Служыць бы рады, прыслужвацца моташна»).

З 2019 года працаваў у сферы міжнародных грузаперавозак. У 2020 годзе, як і многія мае суграмадзяне, перажываў за тое, што адбывалася ў маёй краіне, пачынаючы з падрыхтоўкі да выбараў. Я быў вельмі не згодзен з тым, што адбываецца, аб выказваў сваё меркаванне як у сацсетках, так і ў коле знаёмых, сярод якіх было дастаткова тых, хто застаўся прыслужваць «сістэме». Апошніх спрабаваў у нечым пераканаць.  Рэпосціў у сацсетках навіны з пратэсных паблікаў і груп аб тым, што адбываецца. Каментаваў пад навінамі, ўступаў у палеміку з тымі, ў каго было іншае меркаванне. На выбарах галасаваў за Ціханаўскую Святлану Георгіеўну, пра што пісаў у чат-бот «Голас».

З 2020 па 2022 год я не спыняў актыўнасці сваёй грамадзянскай пазіцыі. У 2022 годзе, ў жніўні, быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК г. Віцебска за каментары (агулам іх 169 у крымінальнай справе), якія пакінуў у тэлеграме канале «Мая Краіна Беларусь» у 2020 годзе. Мяне абвінавацілі па ч.1 арт. 368 КК РБ, а менавіта — «абраза прэзідэнта РБ».  Адбываў затрыманне ў ІЧУ г. Віцебска (72 гадзіны). Пасля, па хадайніцтве адваката, быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе з РБ да суда.

Знаходзячыся дома, вывучыўшы судовую практыку па дадзеных крымінальных справах, а таксама паразмаўляўшы са знаёмымі, я зразумеў, што мінімальнага пакарання (штраф, альбо абмежаванне волі) я не атрымаю, і мне свеціць пазбаўленне волі (ўлічваючы, што я былы вайсковец).  Я прыняў рашэнне пакінуць РБ і з'ехаць у адну з краінаў ЕЗ, дзе запытаў палітычны прытулак. Цяпер мы з сям'ёй змушаныя звярнуцца па падтрымку для легалізацыі нашага знаходжання ў новай краіне.

Якая сума неабходна?

2060 € — выдаткі на рэлакацыю сям'і з РБ; выдаткі на харчаванне на час атрымання статусу бежанца; выдаткі на падрыхтоўку дакументаў еўрапейскага ўзору (пасведчанне кіроўцы, іншыя дакументы прафесійнай кампетэнцыі); аплата жылля пасля атрымання статуса на перыяд пошуку працы і працаўладкавання.

Сабрана:
€ 45 з 2 060