Мая маці памірае. Цуду не адбылося

  • Гісторыя

Пазаўчора маю маці падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх і да іншых сістэм забеспячэння жыццядзейнасці. Але мозг пашкоджаны незваротна, у нас застаўся толькі адзіны шлях. Я не ведаю, колькі ў мяне засталося часу. Можа, 5 хвілін, можа, 5 дзён, пакуль яе цела яшчэ прымае кісларод.

23 снежня ў 13.05 мая маці пайшла ў лазенку і там упала. Дома быў мой сын Ян. Ён пачуў грукат, але не змог адчыніць дзверы. Пазваніў нам. За 10 хвілін, цягам якіх мы ехалі, я патэлефанавала ў хуткую і сябрам, якія жывуць у суседнім доме. Яны выбілі дзверы, выцягнулі маю маму на пледзе ў пакой, а праз пару хвілін прыехалі мы і хуткая. Страшна за Яна, які некалькі хвілін быў адзін, чакаў і плакаў. Пры ягоным РАС (расстройства аўтыстычнага спектру – заўвага BYSOL) я не ведаю, як гэта на ім адбілася.

Праз гадзіну пасля інсульту маму ўжо павезлі на аперацыю. Гэта хутка, бо папярэдне правялі тамаграфію ды іншыя неабходныя маніпуляцыі. Ёй праз сасуд дасталі тромб.

Але цуду не адбылося. Палова яе мозгу залітая крывёй. Гэта незваротна.

Пакуль я 7 гадзін чакала, я пазваніла ў Петра медыку, якая апякуецца ўцекачамі ў чаканні міжнароднай аховы. Там сказалі, што Ўжонд па справах уцекачоў не ўнёс маю маці ў базу забяспечаных страхоўкай. Да панядзелка ва Ўжондзе нікога няма – святы. Па законе мая маці мусіць быць забяспечаная, але з-за бюракратыі гэта аказалася не так.

Я не ведаю, ці змагу дамагчыся яе забеспячэння. Я не ведаю, ці будзе яна жывая да панядзелка. Рахунак за аперацыю ды іншыя маніпуляцыі – ад дзесяткаў да соцень тысяч злотых. Не ведаю пакуль дакладна, але парадкі лічбаў такія.

І мне трэба рыхтавацца да развітання.

Дзеці замкнуліся ў сабе. Мы былі вельмі блізкія: я з мамай, яны – з бабуляй. Я пакуль адчуваю дэрэалізацыю. На камодзе ляжаць рэчы, знятыя мамай з сушкі, у лядоўні – ежа, якую яна гатавала.

Я абяцаю, што, калі даб'юся забеспячэння ад ужонда, то не скарыстаюся ніводнай лішняй капейкай.

Самае страшнае – не мець моцы паўплываць хоць на штосьці. І зразумець, што цудаў не бывае.

Сума збора
€15000

Экстранная дыягностыка і прыём у шпіталі – каля €2000 — €3000
Тэрміновая аперацыя – €3000 — €5000
Рэанімацыя і штучная вентыляцыя лёгкіх – €2500 — €3000
Іншыя медыцынскія выдаткі – каля €1500

Арганізацыя пахавання – каля €3000

Я абяцаю, што калі частку або ўсе гэтыя выдаткі атрымаецца пакрыць праз сістэму медыцынскага страхавання, невыкарыстаныя грошы я перанакірую на іншыя зборы дапамогі праз BYSOL.

Сабрана:
€ 6 389 з 15 000