«Нас вывезлі з краіны, а дзеці засталіся»

  • Гісторыя

Алену і Сяргея Маўшукоў асудзілі за ўдзел у пратэстах у Пінску: сужэнцы кідалі палкі ў бок АМАПа. Іх прызналі палітзняволенымі, а пасля выправадзілі з краіны. Зараз муж і жонка маюць праблемы са здароўем. Таксама ў Беларусі засталіся іх дзеці. Пара хоча перавезці іх у Літву і просіць пра падтрымку.

Мяне завуць Сяргей Маўшук. У 2021 годзе мяне і жонку асудзілі за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах у Пінску ў 2020 годзе. За тое, што мы кінулі палкі ў бок супрацоўнікаў АМАПа, мы атрымалі вялікія тэрміны: я — 6,5 года пазбаўлення волі, а Алена — 6 гадоў. Нас абодвух прызналі палітзняволенымі, і на доўгія гады мы апынуліся разлучанымі адзін з адным, пяццю дзецьмі і роднымі. Жонку ў калоніі пазбавілі бацькоўскіх правоў на адну з дачок.

У перыяд зняволення я прайшоў праз калонію строгага рэжыму і турму. Праз наяўнасць статусу палітзняволенага мяне пазбаўлялі перадач, спатканняў і пасылак, адпраўлялі ў штрафны ізалятар паводле фармальных прычын — напрыклад, таму што не павітаўся як належыць. Бывалі перыяды, калі не хапала нават самых неабходных рэчаў і даводзілася чысціць зубы гаспадарчым мылам, бо не было грошай купіць пасту.

Вясной 2026 года мяне вывезлі ў Літву. Я ўпершыню за 47 гадоў апынуўся ў Еўразвязе. Праўда, без аніякіх дакументаў. У Вільнюсе я ўпершыню за пяць гадоў абняў жонку. Мы нарэшце былі разам і пачалі паціху аднаўляцца. Як фізічна (асабліва цяжкімі апынуліся праблемы з зубамі), так і маральна (першы час мяне жудасна мучыла бяссонніца).

Аднак свабода не вырашыла ўсіх нашых праблем. У нас пяцёра дзяцей. Мы клікалі сюды іх усіх, але старэйшыя вырашылі застацца ў Беларусі. А вось дваіх самых малодшых, якім яшчэ няма 18 гадоў, мы б хацелі перавезці сюды, у Літву. Гэта складаны працэс, але мы не апускаем рукі.
Зараз мы жывем у Вільнюсе і імкнемся самастойна будаваць сваю будучыню. Я працую плітачнікам, а жонка — прыбіральшчыцай. Мы ўдзячныя за магчымасць сумленна працаваць і жыць без страху, што за табой прыдуць сярод ночы.

Аднак, як і многія іншыя былыя палітзняволеныя, мы патрапілі ў чужую краіну без ашчаджэнняў і маёмасці. Даводзіцца пачынаць усё з нуля. І зараз нам патрэбна ваша дапамога. У тым ліку і на перыяд, калі прыедуць дзеці, бо нам трэба будзе зняць большую кватэру і закупіць для іх усё неабходнае да школы.

Для таго, каб устаць на ногі, нам вельмі патрэбна ваша дапамога. Мы ўдзячныя кожнаму цэнту, які вы пералічыце для нас. Гэта дапаможа нам хутчэй адаптавацца, аднавіць здароўе і засяродзіцца на самым важным: захаванні сям'і і будучыні нашых дзяцей.

Сума збору
€2800

€1000 — стаматалагічнае лячэнне і аднаўленне зубоў
€1000 — арэнда больш прасторнага жылля
€800 — рэчы першай неабходнасці для дзяцей, а таксама падрыхтоўка іх да школы

Сабрана:
€ 0 з 2 800