2020 год быў поўны надзей. Мой муж вырашыў стаць назіральнікам на выбарах і я падтрымала яго. Як і многія беларусы, мы разам бралі актыўны ўдзел у пратэсным руху. Пасля было шмат сутак па адміністрацыйных артыкулах, а ў канцы 2021 года нас чакаў ператрус і арышт.
Пасля ператрусаў, допытаў і судоў — мужа абвінавацілі па артыкуле 342.1 за ўдзел у двух маршах. У лютым абвінавацілі і мяне. Вынік — 1,5 гады калоніі мужу і 2 гады «хатняй хіміі» мне. У дзень прад'яўлення абвінавачання я была звольненая з працы. Працу знайсці складана, словы «зразумейце нас правільна» гучаць пасля кожнай гутаркі.
У нашай сям'і двое дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы і клопаце. Старэйшы — школьнік, і хутка яго чакае новы навучальны год. Трэба сабраць дзіця ў школу, аплачваць харчаванне, плаціць за кватэру, а нашу сям'ю пазбавілі ўсіх магчымых сродкаў.
Вялікі дзякуй кожнаму, хто падтрымае нас на гэтым этапе жыцця.
Якая сума неабходна?
900 € — збор дзіцяці ў школу (форма, навучальныя дапаможнікі, абутак); аплата камунальных выдаткаў; аплата харчавання ў школе і дзіцячым садку; сезоннае адзенне і абутак для дваіх дзяцей.