Дапамога маці ў дэкрэце

  • История

Добры дзень, мяне клічуць Кацярына, у красавіку мяне затрымалі дома за бел-чырвона-белыя сняжынкі на лоджыі. Я знаходжуся на 6 месяцы цяжарнасці і з чэрвеня ў дэкрэце.

Некалькі гадзін вазілі ў аўтобусе, адначасна збіраючы астатніх грамадзян з «супрацьзаконнай сімволікай на вокнах.». Пасля чаго на мяне склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае мерапрыемства (пікетаванне) і адпусцілі дадому.
Для суда я загадзя сабрала разнастайныя паперы (даведку аб даходзе ў 500 рублёў па дамове падраду, абменную карту з пацверджаннем тэрміна цяжарнасці, чэкі на вялікія сумы на лекі, якія даводзіцца набываць і дагэтуль з-за ўскладненняў і г.д.) з мэтай звесці да мінімуму суму штрафу ці хаця б атрымаць растэрміноўку да аплаты. Але відавочна, што прысуд быў вынесены яшчэ да суда, а разгляд справы — гэта ўсяго толькі фармальнасць.

У працэсе суда, зыходзячы з пытанняў суддзі, аказалася, што для размяшчэння навагодніх упрыгожванняў я павінна была атрымаць дазвол, у адваротным выпадку гэта лічыцца пікетаваннем. Пры гэтым ніякіх фізічных дакументаў Суду не было прыкладзена да справы, т.я. на дату затрымання на вокнах ужо нічога не было. Таксама, паводле пастановы, цяжарнасць і нізкі ўзровень даходу не з'явіліся прычынай для змякчэння рашэння і мне прысудзілі максімальны штраф (100 б.в.) з выплатай на працягу месяца.

З-за супрацьпаказанняў да фізічных нагрузак мне прыйшлося змяніць працу, значная частка ўсіх даходаў сыходзіць на лекі — з-за «праблем са здароўем ў апошні час я не вылажу з бальніц.

Замест таго, каб набыць хаця б на першы час для дзіцяці ўсе неабходныя рэчы, у выніку атрымалася так, што ў нашай дзяржаве, якая «падтрымлівае» маладыя сем'і і нараджальнасць, усе сабраныя намі з мужам грошы сышлі на папаўненне кішэняў вышэйстаячых асоб і ўтрыманне аману.

Вельмі прашу ў вас аб невялікай дапамозе для мяне і маёй сям'і. Нягледзячы на ​​ўсе цяжкасці, я не маркочуся і не шкадую аб сваёй палітычнай актыўнасці, з аптымізмам чакаю змен у нашай краіне і спадзяюся, што дзіця, дзеля светлай будучыні якога ўсё гэта і раблю, народзіцца ўжо пры новай легітымнай і справядлівай уладзе!

Якая сума неабходна?

735 еўра — фінансавая дапамога

:
€ 735
Збор завершаны. Сабрана: € 735