Маме з дзіцем прыйшлося выехаць з краіны ў сувязі з крымінальнай справай

  • Гісторыя

Увосень да мяне прыйшлі з ператрусам, пасля чаго забралі на допыт у якасці сведкі ў СК, дзе пратрымалі да самага вечара. Затым перадалі чалавеку без апазнавальных знакаў, які пасадзіў мяне ў машыну. Ніхто не паведаміў, куды мяне вязуць і што адбываецца. Дакументы мне не вярнулі. Аказалася, мяне везлі ў РАУС Партызанскага раёна, дзе на час пасадзілі ў камеру, а затым выклікалі падпісаць дакументы, у якіх я са здзіўленнем выявіла, што «супраціўлялася, крычала і заклікала мінакоў». Пасля мяне адвезлі на Акрэсціна. Дома засталося непаўналетняе дзіця, якога я выхоўваю адна. Праз трое сутак мяне завезьлі ў суд, дзе выпісалі 100 базавых за «супраціў».

Пасля падзеяў, якія здарыліся, мы з дзіцём былі вымушаныя пакінуць краіну з-за пагрозаў крымінальнай справы. У сувязі з пераездам мне прыйшлося здзяйсняць непрадбачаныя выдаткі для афармлення дакументаў на выезд з краіны. Цяпер мы жывем у сяброў і знаходзімся ў пошуках свайго месца жыхарства.

Якая сума неабходна?

1100 € — частковая аплата штрафу, пагашэнне выдаткаў на афармленне дакументаў для выезду з краіны, аплату адваката і лекара.

:
€ 555
Збор завершаны. Сабрана: € 555