Дапамога сям'і Марозавых

  • История

Наша сям'я брала актыўны ўдзел у перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай, а таксама былі назіральнікамі і наведвалі ўсе акцыі. Затрымліваліся з адбыццём сутак. Былі суды са штрафамі ў агульным эквіваленце 100 базавых велічыняў. Зведалі ціск з боку ўладаў.

Вялі фермермерскую гаспадарку, былі ліквідаваныя з выплатай падатку за грант, атрыманы на развіццё ад Еўрасаюза. Пасля аказанага псіхалагічнага ціску ў выглядзе «у вас забяруць дзяцей», было прынятае рашэнне пакінуць краіну.

На сённяшні дзень пражываем у Польшчы. Працуем. Але скончыліся візы. Стала пытанне легалізацыі, ёсць магчымасць атрымаць сталы побыт па каранях. Але няма карты паляка, таму ўсё платна. Але мы не здужаем такую ​​суму. Трэба каля 2,5 тысяч злотых — гэта аплата збору ў ўжонд. І запаўненне дакументаў з пастаноўкай на пэўную дату і вядзенне нашай сям'і. Больш за палову бюджэту ідзе на аплату кватэры. А рэшта на жыццё. Наша сям'я просіць дапамогі неабыякавых грамадзян.

Якая сума неабходна?

2310 € – гербавы збор для сталага побыту, гербавы збор па ўз'яднанні на часовы побыт, аплата паслуг агенцтва на падачу дакументаў у Варшаве.

Сабрана:
€ 367 з 2 310