Падтрымка сям'і, у якой маму асудзілі на 2 гады хатняй «хіміі»

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У канцы 2020 года я была затрыманаz супрацоўнікамі міліцыі за ўдзел у «нядзельным» маршы і была прызнана вінаватай па артыкуле 23.34. Двое сутак я знаходзілася ў ІЧУ, пазней адпушчана са штрафам — 30 базавых велічыняў.

У 2021 годзе мяне затрымалі паўторна. Першапачаткова мяне трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, потым перавялі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага, дзе я знаходзілася да пачатку суда. У гэты час у дачыненні да мяне вялася крымінальная справа па артыкуле 342 ч.1.

У СІЗА я прабыла 3 месяцы, пасля чаго, падчас судовага працэсу, мяне прызналі вінаватай «у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Мне было прызначана пакаранне ў выглядзе хатняй «хіміі» тэрмінам на 2 гады. Акрамя гэтага, выстаўлены пазоў ад КУП «Менсктранс» аб кампенсацыі маёмаснай шкоды, прычыненай злачынствам. Сума позвы на момант пачатку выканаўчага вядзення — 27000 бел.руб.

Ні я, ні мая сям'я не чакалі, што пасля выбару, здзейсненага намі ў 2020 годзе — нас чакаюць такія выпрабаванні. Адбываючы пакаранне, я не магу аказваць дапамогу сваёй сям'і, якая мае ў гэтым патрэбу. На грошы, якія застануцца ў нас пасля выплаты штрафу — пражыць вельмі нялёгка. Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто акажа нам дапамогу на гэтым жыццёвым этапе.

Якая сума неабходна?

1500 € — збор дзяцей у школу, купля прадуктаў і адзення.

Сабрана:
€ 122 з 1 500