«Хочаш быць рэальна абаронены – набывай сам»

  • Гісторыя

 

Я – Міхайло «Вакула», беларус, баявы медык. Напачатку 2023 года выехаў з Беларусі, каб бараніць Украіну ад расійскай агрэсіі. Служыў у Палку Каліноўскага на эвакуацыі параненых, зараз пераходжу ў іншае падраздзяленне. Пры пераводзе ўвесь рыштунак даводзіцца здаваць і купляць новую браню і рэчы першай неабходнасці.

Вопыт паказаў: калі хочаш нешта якаснае для абароны сябе любага – купляй сам. Безумоўна, на новым месцы службы мяне забяспечаць базай, але якасныя рэчы для бяспекі і камфорту трэба набываць асобна. Тым больш, у перыяд пераводу, пакуль я буду ў падвешаным стане, заробку ў мяне не будзе, і без вашай дапамогі я не дам рады.

Зіма на фронце – асобнае выпрабаванне. Частыя прастуды, застуджаныя ныркі і іншыя хваробы выкошваюць людзей не горш за кулі. Ратуе толькі добры рыштунак. Важна мець лёгкія раскладныя ложкі: на іх рэальна менш хварэеш, чым на халодным бетоне. Але такія ложкі часта псуюцца ці застаюцца на пазіцыях пры тэрміновай эвакуацыі. Для нашага падраздзялення на зіму трэба 10 надзейных раскладанак. Калі вы дапаможаце закрыць хаця б частку гэтай патрэбнасці, мы будзем успамінаць вас добрым словам, лежачы ў падвале не на падлозе, а ў цёплым ложачку.

Дзякуй кожнаму, хто падтрымае. Разам пераможам!

Сума збору
€3180

€830 – палявая раскладанка Mil-Tec US — 210 x 70 см 10 шт (прыкладна да 4000 грн — 1 шт)
€300 – плітаноска
€300 – пліты
€400 – шлем
€100 – тактычныя акуляры
€500 – кеўларавыя элементы (напашнік, назатыльнік, плечы, РПС, і да т.п.)
€200 – зімовы спальнік
€450 – сумка для прафесійнага рыштунку
€100 – два наборы тэрмабялізны

Сабрана:
€ 21 з 3 180