Дапамога былой палітзняволенай і рэжысэрцы Міі Міткевіч, якая з'ехала з Беларусі

  • Гісторыя

Я – Міа Міткевіч.

Да падзей 2020 года я была дырэктаркай кіна-відэа прадакшэна і івэнт агенцыі. Таксама ў мяне была свая школа танцаў. Але пасля выбараў 9 жніўня, калі скралі голас народа і рэжым пачаў забіваць людзей, я не змагла застацца ў баку.

У мяне была старонка Вконтакте, на якой у 2020 годзе я рэзка выказвалася ў адрас злачынцаў у пагонах. За гэта мяне асудзілі на 3 гады па 130 артыкуле (арт. 130 КК РБ — распальванне варожасці).

У калоніі я перажыла страшнае пекла, якое складаецца з катаванняў, гвалту і ўласнай бездапаможнасці. Маё здароўе было падарвана — у мяне зрушыліся хрыбткі, пагоршыўся скалiёз, даў пра сябе знаць астэахандроз. Да гэтага часу ў мяне не згінаюцца некаторыя пальцы, пасля таго, як па іх прыляцела дубінкай. Праз пераахалоджванне ў ІЧУ з'явіліся таксама праблемы жаночага характару.

Пасля вызвалення мяне не пакінулі ў спакоі, і я патрапіла ў турму 2.0. Кожны месяц я была вымушана хадзіць на прафулік у РУУС і на лекцыі (па добрых паводзінах) да ўчастковага інспектара. Але акрамя таго, да мяне дадому па розных падставах сталі прыходзіць людзі з розных ведамасных службаў. Яны правяралі тэлефон, праводзілі ператрус.

5 студзеня да мяне ў чарговы раз з праверкай прыйшлі супрацоўнікі ГУУБ. Падчас размовы яны намякнулі, што рыхтуецца новая справа. Гэта стала фінальным пунктам, пасля якога я сабрала рэчы, звязалася з камандай эвакуацыі BYSOL і з'ехала з Беларусі.

Праз 2 тыдні супрацоўнікі КДБ прыйшлі да маёй маці па справе INeedHelp. Але, хвала нябёсам, у той жа вечар яе выпусцілі пад падпіску, і яна змагла з'ехаць. Мама ўжо на пенсіі, і мае шэраг праблем са здароўем, так што адзіны карміцель нашай сям'і – гэта я.

Я планую працягнуць займацца кіна-відэа прадакшэнам, аднак для гэтага мне патрэбен магутны кампутар, які зможа лёгка з'ядаць цяжкія файлы з вялікай колькасцю эфектаў. Таксама нам патрэбныя сродкі на кватэру хаця б на першы месяц, пакуль не выйду на стабільную працу.

Дзякуй вялікі за дапамогу!

Сума збору:

€4000

€3500 — магутны кампутар з дапамогай якога я змагу зноў займацца кіна-відэа прадакшэнам
https://www.x-kom.pl/p/548598-notebook-laptop-156-hp-zbook-15-g6-i9-9880h-32gb-512-win10p-rtx3000.html
€500 — арэнда жылля на першы месяц

Сабрана:
€ 809 з 4 000