Актывісты маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе

  • Гісторыя

Гісторыя нашай сям'і падобная на шмат якія гісторыі беларусаў у 2020-2021 г. Муж прапрацаваўшы больш за 20 гадоў на дзярж.службе, быў звольнены па палітычных матывах, за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Не чакаючы вызвалення ад пасады і па рэкамендацыі добрых людзей, мы былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі вельмі паспешна. Апынуўшыся ў іншай краіне, праз 2 месяцы, мы захварэлі Covid-19. Я перанесла бронхопнеўманію дома, а муж апынуўся ў бальніцы і больш за 2-х тыдняў правёў на ШВЛ. Згодна з медыцынскім заключэннем пашкоджана было больш за 90 працэнтаў лёгкіх. Праз месяц мужа выпісалі, але ён не мог самастойна дыхаць.

З дапамогай беларускай дыяспары і неабыякавых людзей мы набылі кіслародны апарат, каб дыхаць. Да гэтага часу муж мае патрэбу ў вялікай колькасці медыкаментаў, рэабілітацыйных працэдурах.

Дактары бальніцы настойліва рэкамендавалі з'ехаць на рэабілітацыю ў горы (у краіне, дзе мы зараз знаходзімся, горы ёсць). Нажаль, муж па стане здароўя не можа шмат хадзіць, не кажучы ўжо пра працаўладкаванне. Я, нажаль, у сілу сваёй прафесіі — юрыст. Не магу па спецыяльнасці пакуль таксама працаўладкавацца ў краіне, дзе мы зараз знаходзімся.

Вярнуцца дадому не можам з прычыны асабістай бяспекі.

Якая сума неабходна?

3070 € — На лекі, транспартныя выдаткі для рэабілітацыі, абследавання і кансультацыі лекараў, пражыванне, харчаванне і ўсе фізіяпрацэдуры, знаходжанне ў іншым горадзе (жыллё, транспарт, харчаванне) для правядзення абследавання пасля заканчэння рэабілітацыі.

:
€ 2 006
Збор завершаны. Сабрана: € 2 006