Дапамога сям'і Маркоўскіх, якія былі вымушаны з'ехаць з краіны з адным заплечнікам

  • Гісторыя

У жніўні 2020 года я была валанцёркай на Мазырскім ІЧУ. З гэтага моманту маё жыццё кардынальна памянялася. Я актыўна наведвала пратэсты і ўдзельнічала ў розных акцыях. Першы штраф атрымала па лініі ДАІ за сігнал у падтрымку пратэстоўцаў. У студзені 2021, раніцай, да мяне прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Мяне падазравалі па артыкуле 339 ч.2. Справа была звязана з машынай суддзі, якую размалявалі актывісты ў кастрычніку 2020 года ў Мазыры. Трое сутак я сядзела ў ІЧУ. Доўгія допыты (ў тым ліку супрацоўнікамі КДБ), паліграф, пагрозы ў адрас сям'і, ператрус, адабранне тэхнікі – мне давялося прайсці праз усе гэтыя падзеі за кароткі перыяд часу. Пасля мяне адпусцілі.

Два месяцы я знаходзілася пад следствам. Яшчэ паўгода мяне выклікалі ў СК сведкай па розных крымінальных справах людзей, якія мне не знаёмыя. У снежні 2022 года прыйшоў ліст на працу майго мужа. У лісце змяшчалася «просьба» аб ягоным звальненні за нелаяльнасць да ўлады. Мы прынялі рашэнне пакінуць краіну. Прадалі сваё аўто і звярнуліся па гуманітарную візу. Калі нам прыйшоў станоўчы адказ, мы зрабілі неабходныя дакументы і набылі квіткі. За два дні перад нашым ад'ездам па мяне зноў прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і забралі ў РАУС. Там са мной ужо гутарыў супрацоўнік КДБ. Мне цудам удалося выйсці адтуль і экстрана уцякчы з краіны.

Пасля прыезду ў Нямеччыну нам паведамілі, што трэба чакаць 6-8 тыдняў, пакуль будуць рабіць дакументы. У нас застаецца мала сродкаў для жыцьця. Дапамогі нам не плацяць, пакуль адсутнічаюць дакументы. Наша сям'я будзе ўдзячна кожнаму, хто зможа выказаць нам сваю падтрымку ў гэты цяжкі перыяд.

Якая сума неабходна?

1000 € — прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены і адзенне.

:
€ 384
Збор завершаны. Сабрана: € 384