Добрага часу сутак табе, чалавек, па тым боку экрана. Не ведаю, якой ты нацыянальнасці і веравызнання, але за сябе я скажу дакладна і ўпэўнена:
Я — Беларус!
Падзеі, якія адбыліся ў жніўні 2020 года і працягваюцца дагэтуль, і на якія я не змог заплюшчыць вочы, паказалі мне, наколькі згуртаваная і моцная ў нас нацыя! Я ўсёй душой ганаруся, што з'яўляюся часткай чагосьці вялікага і ніколі ад гэтага не адмоўлюся!
Я – малады хлопец, які толькі пачаў будаваць сваё жыццё і ніколі не думаў, што ўзнікне неабходнасць прасіць дапамогі… Але, улада заможныя пазбавілі мяне будучыні ў маёй Беларусі. За маю актыўную жыццёвую пазіцыю і за жаданне жыць у свабоднай краіне, на мяне была заведзеная крымінальная справа і цяпер пагражае рэальны тэрмін. Як следства, я быў адлічаны з універсітэта, 9 месяцаў хаваюся на розных кватэрах, каб не патрапіць у лапы людзей, якія выб'юць з мяне прызнанне і пасадзяць за краты.
З кожным днём мне ўсё складаней хавацца і я хачу папросіць тых, у каго ёсць магчымасць, дапамагчы мне сабраць неабходную суму грошай, для таго, каб я змог перабрацца ў бяспечнае месца, дзе я не буду ўздрыгваць ад шуму на лесвічнай пляцоўцы з асцярогай, што прыйшлі за мной.
Я і мая сям'я будзем удзячныя кожнаму, хто не пройдзе міма, няхай нават у вас няма грошай.
Дзякуй што дачыталі да канца. Дабро заўсёды перамагае, галоўнае не здавацца!
Якая сума неабходна?
2420 еўра — білеты, перавозчыкі; 200 еўра — дакументы, пражыванне.