Дапамога Аляксею Ліпеню — былому палітвязню, які ўцёк у Коўна

  • Гісторыя

Мяне завуць Аляксей Ліпень і я з'яўляюся былым палітвязнем. Ад жніўня 2020 года ўдзельнічаў у акцыях пратэсту супраць дзейнай улады. У снежні 2020 года мяне затрымалі і я атрымаў 20 сутак паводле артыкулаў 23.34 і 23.4. Пасля гэтага на мяне завялі крымінальную справу, забралі тэлефон і гвалтам прымусілі яго разблакаваць. Так мне адначасова паставілі два артыкулы — 369 і 364.

Я сядзеў пад следствам у Жодзіна і Валадарцы. За час утрымання пад следствам, у маёй хаце было праведзена 6 ператрусаў. У красавіку мяне асудзілі і далі 5 гадоў «хіміі» з накіраваннем. У траўні прыехаў адбываць пакаранне ў Горадню ВУАТ-24. Праз 7 месяцаў уцёк. У снежні дабраўся да Літвы праз лес.

У сакавіку за мяне даручыліся і забралі на працу ў Коўна — навучацца аператарам на станкі ў друкарню. Мне дапамаглі знайсці кватэру і выплаціць заклад. Праз месяц дырэктар друкарні, ў якой я працаваў, звольніў мяне з надуманых прычынаў. Я хацеў даведацца падрабязнасці таго, што адбываецца, але адказу не было. Нават не выплацілі заробак за адпрацаваных паўмесяца.

У дадзены момант пражываю ў Коўне. У мяне няма працы і грашовых сродкаў, бо афіцыйна не магу працаваць. Няма амаль ніякіх дакументаў, а той дакумент, які маю, не дае права на працу.

Якая сума неабходна?

1600 € — аплата жытла і харчаванне.

:
€ 194
Збор завершаны. Сабрана: € 194