Мы — сям'я медыцынскіх работнікаў, якія актыўна праяўлялі сваю грамадзянскую пазіцыю з 2020 года. 22 студзеня 2021 года ў наш дом прыйшлі з ператрусам і мы былі затрыманыя. Падчас знаходжання ў ІЧУ у стасунку да нас былі ўзбуджаныя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Следчая ініцыявала праверку ўмоў пражывання нашага дзіцяці, і ў яе звароце ў сацыяльную службу была ўнесена прапанова аб адабранні нашай дачкі з сям'і. Мой муж тройчы менш як за паўгода губляў працу. На мяне аказваўся ціск з боку супрацоўнікаў КДБ.
Праз паўгода барацьбы крымінальныя справы
былі прыпыненыя, але ціск з боку сілавых структур працягваўся. Мы прынялі рашэнне пакінуць Беларусь. Месцам для свайго пражывання мы абралі Кіеў. Там мы атрымалі ЧНЖ і займаліся легалізацыяй сваіх дыпломаў.
24 лютага 2022 года пачалася вайна ва Украіне — расейскія акупанты бамбілі Барыспаль, побач з якім мы жылі. 1 сакавіка мы перасеклі ўкраінска-польскую мяжу. Цяпер займаемся пытаннямі сваёй легалізацыі ў Польшчы. Знайшлі спрошчаную польскую праграму, па якой медыцынскім работнікам можна працаваць апекуном пацыента і адначасова пацвярджаць свой дыплом спецыяліста. Для ўдзелу ў праграме неабходны базавы ўзровень польскай мовы, а гэта значыць, што ў найбліжэйшы час мы не можам прыступіць да працы і застаемся без усялякіх крыніц даходу. Будзем вельмі ўдзячныя, калі акажыце нам дапамогу ў першыя месяцы жыцця і легалізацыі ў Польшчы.
Якая сума неабходна?
2060 € — аплата арэнды і камунальных плацяжоў за 2 месяцы; падрыхтоўка дакументаў на атрыманне ЧНЖ для двух дарослых і аднаго дзіцяці; набыццё адзення (з сабой паспелі ўзяць толькі некалькі рэчаў); купля прадуктаў харчавання.