Падтрымка Севярына Квяткоўскага, ў адносінах да якога ўжывалі гвалт і праводзілі «псіхалагічныя эксперыменты»

  • Гісторыя

19 студзеня 2022 года ў менскую кватэру, дзе жыў Севярын Квяткоўскі, ўварваліся АМАП і ГУБАЗіК. Севярына затрымалі з ужываннем электрашоку. Яго аб'явілі фігурантам крымінальнай справы «аб абразе міліцыянта пры выкананні службовых абавязкаў». Канкрэтна за тое, што Севярын выклаў на YouTube відэа, дзе інспектар па справах непаўналетніх нецэнзурна размаўляе з падлеткамі. У назве відэа ёсць выраз «саўковы скот».

Севярына даставілі ў следчы камітэт у Пінск, бо там была ўзбуджаная крымінальная справа. У Пінску Севярына змясцілі ў ІЧУ на трое сутак.
Паводле яго словаў, ў перыяд ад затрымання да вызвалення, ў розных супрацоўнікаў была ініцыятыва паразмаўляць з Севярыным на тэму «Радыё Свабода».

З размоваў афіцэраў Севярын зрабіў выснову, што яго хацелі зрабіць, як Пратасевіча-2 па тэме «Радыё Свабода». Толькі не праз пабоі, а праз дэфармацыю псіхікі рознымі спосабамі, а таксама праз шантаж аб завядзенні крымінальнай справы.

Якая сума неабходна?

3500€ — дапамога ў арганізацыі пераезду Севярына ў адну з вольных краін; сродкі пражывання на першы час.

:
€ 1 963
Збор завершаны. Сабрана: € 1 963