Дапамога палітвязню Арцёму Касакоўскаму

  • Гісторыя

Майго сына Арцёма затрымалі 27 верасня ў Мінску і абвінавацілі па ч.2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Спачатку ён знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, потым — у СІЗА на Валадарскага і ў СІЗА ў Жодзіне. У лістападзе зноў вярнулі ў СІЗА-1.
Пра тое, што здарылася з сынам, я даведалася па відэа ў сацсетках. Усю ноч я безвынікова шукала Арцёма, а ў 5 раніцы наткнулася на відэа ў Instagram. Першы час пасля затрымання Арцём не размаўляў нават з адвакатам. Тады я папрасіла перадаць яму, каб ён не перажываў і што я яго падтрымліваю. У гэты момант ён расплакаўся. Ён найбольш баяўся, што я яго не падтрымаю. Пасля маіх слоў павесялеў, пайшоў на кантакт. Нядаўна атрымала два першыя лісты ад яго, у кожным ён просіць мяне не перажываць. Арцём верыць, што ўсё было не дарма і што ён выйдзе ўжо ў новую Беларусь.
У Арцёма заўсёды было абвостранае пачуццё справядлівасці — я сама вучыла іх з малодшым братам умець адстойваць сваё меркаванне. Арцём займаецца боксам, з дзяцінства вельмі любіць чытаць. Нават зараз просіць перадаваць яму кнігі, але гэтыя радкі ў лістах падкрэсліваюць чырвоным — забаронена. Арцём усюды зарэкамендаваў сябе добрым і адказным чалавекам. Цяпер падтрымаць мяне тэлефануюць і былыя аднакласнікі і аднагрупнікі, і цяперашнія калегі Арцёма: просяць звяртацца, калі патрэбная будзе дапамога.
Я прашу вашай дапамогі. Бо мы спрабуем змагацца і зараз ідуць суды. А я засталася без працы.

Якая сума неабходна?

1400 еўра — падтрымка сям'і.

:
€ 1 205
Збор завершаны. Сабрана: € 1 205