Дапамога ў аплаце адваката Ігару Кляшчуку, які з'ехаў з Беларусі праз пераслед

  • История

Мяне завуць Ігар Кляшчук і я з'яўляюся палітычным актывістам і мастаком. Выраз маёй грамадзянскай пазіцыі пачаўся яшчэ да жніўня 2020 года. У 2017 годзе я каардынаваў «дармаедскія пратэсты».

У 2020 годзе разам з Сяргеем Бяспалавым я збіраў подпісы ЗА Лукашэнку для таго, каб зафіксаваць і паказаць рэальную падтрымку Лукашэнкі ў народзе

Таксама, паводле стратэгіі Статкевіча, я быў «кандыдатам пратэсту».

У 2021 годзе я выехаў па працоўнай візе ў Брытанію для таго, каб зарабіць грошай. У маіх планах было вярнуцца дадому па заканчэнні працы, аднак, пасля таго, як да маіх сяброў у кватэру прыйшло КДБ і яны сядзелі на Акрэсціна ў нечалавечых умовах і пад катаваннямі, — мне параілі не прыязджаць. На сяброў завялі крымінальную справу і цікавіліся мной, як прадусарам і стваральнікам сатырыка-палітычных ролікаў.

Цяпер я прашу прытулку ў Брытаніі і мне патрэбна дапамога на аплату адваката (3500 фунтаў). Юрыдычныя паслугі ў Англіі дарагія. Першы транш у 1750 фунтаў я ўжо аплаціў са сваіх грошай, да гэтага заробленых на ферме. Аднак цяпер мая сітуацыя змянілася. Мне трэба будзе перад другім інтэрв'ю выплаціць дадаткова 1750 фунтаў. Хацелася б папрасіць усіх неабыякавых людзей аказаць мне падтрымку ў рэалізацыі гэтай ініцыятывы.

Якая сума неабходна?

2100 € — аплата паслуг адваката перад другім інтэрв'ю ў Home Office.

Сабрана:
€ 14 з 2 100