Транс-жанчына з Беларусі тэрмінова з’ехала ў Іспанію пасля ціску сілавікоў і пагроз. Зараз яна ў прытулку, але без грошай нават на базавыя патрэбы.
Мяне завуць Каця Мароз, мне 27 гадоў. Я транс-жанчына, і мне прыйшлося тэрмінова з’ехаць з краіны, бо на радзіме ўзнікла сур’ёзная небяспека апынуцца ў турме.
Я ўдзельнічала ў пратэстах, адкрыта казала пра сваю пазіцыю, вяла TikTok, распавядала пра жыццё транс-жанчыны і падтрымлівала ЛГБТК+ людзей. У Беларусі зараз небяспечна быць актыўным чалавекам. Быць ЛГБТК+ чалавекам небяспечна яшчэ мацней. А калі ты транс-жанчына, рызыка становіцца зусім прамой: цябе могуць пераследаваць і за грамадзянскую пазіцыю, і за тое, хто ты ёсць.
У 2023 годзе мяне ўжо затрымлівалі з-за відэа, тады гэта скончылася адміністрацыйным арыштам.
А ў маі гэтага года да мяне зноў прыйшлі сілавікі. Яны задавалі пытанні, здзекліва пыталіся, ці не змяніла я сваю думку пра ўладу і ці не хачу зноў патрапіць у ІЧУ. Потым сказалі прыйсці ў аддзяленне і прынесці электронныя прылады.
У гэты момант усё стала гранічна ясна: на дэвайсах знайшлі б усё: старыя відэа, перапіскі, падпіскі, мае выказванні, маю ЛГБТК+ актыўнасць. Я разумела, што мой візіт скончыцца крымінальнай справай.
Ведаю, як у беларускіх турмах ставяцца да ЛГБТК+, асабліва да транс-людзей. Таму страшна было не з-за магчымага тэрміну, а з-за таго, што можа адбыцца за кратамі. Для мяне гэта было пытаннем фізічнай бяспекі.
Акрамя ціску з боку сілавікоў, былі і пагрозы ад ультраправых. Мае стрымы былі даволі папулярнымі, на іх звярнулі ўвагу. Некалькі разоў мне пісалі, што яны ловяць ЛГБТК+ людзей і «караюць» іх. Такіх пагроз у мяне быў мільён. Адзін з іх знайшоў мяне, але я жыла на здымных кватэрах, таму проста пераехала.
У выніку я звярнулася па дапамогу, у маі 2026 года мяне экстрэна эвакуявала арганізацыя, якая дапамагае квір-людзям. Зараз я ў Іспаніі. Мой кейс прынялі да разгляду. Рашэння па прытулку пакуль няма, але я тут легальна і чакаю разгляду. Часова жыву ў Чырвоным Крыжы: ёсць месца ў прытулку. Я не на вуліцы, але гэта менавіта мінімум для выжывання.
Грошай амаль няма, бо на рукі выдаюць толькі €50 у месяц.
Працаваць я пакуль не магу, разбіраюся, як тут усё ўладкавана: куды ісці, якія дакументы падаваць, як атрымаць нармальную дапамогу, дзе шукаць спецыялістаў, як вучыць мову, як потым шукаць працу. Пакуль мяне ўсюды адпраўляюць далей. Разумееце, я з’язджала ў спешцы і сабраць з сабой рэчы проста не атрымалася, а назбіраць на ад’езд – ну не было такой мэты, бо да апошняга спадзявалася, што застануся в Беларусі.
Зараз мне патрэбны грошы на самыя базавыя рэчы: ежу, транспарт, сувязь, адзенне, сродкі гігіены, афармленне дакументаў, вывучэнне іспанскай і неспадзяваныя выдаткі.
Калі ў цябе няма даходу наогул, нават маленькая трата становіцца праблемай.
Я разумею, што адкрытая гісторыя транс-жанчыны можа выклікаць не толькі падтрымку, але і іншыя эмоцыі, але я ўсё роўна хачу казаць адкрыта, бо разлічваю на салідарнасць. Мне хочацца верыць, што людзі бачаць не ярлык, а чалавека, які ўцёк ад рэпрэсій і спрабуе пачаць жыццё нанова. Мне патрэбна дапамога на першыя месяцы пасля пераезду, пакуль я чакаю дакументы, не магу працаваць і толькі спрабую ўстаць на ногі ў новай краіне.
Сума збору
€1500
€500 – ежа і базавыя выдаткі
€300 – адзенне і сродкі гігіены
€250 – транспарт і сувязь
€450 – дакументы, пераклады, адміністрацыйныя выдаткі
