Дапамога журналісту для выплаты часткі штрафу

  • Гісторыя

На журналіста дзяржСМІ была заведзена крымінальная справа па арт. 341 КК РБ. Суддзя прызначыў штраф, які ў два разы перавышае суму, запытаную пракурорам (замест 150—300 базавых велічыняў).

Пры гэтым справа развальвалася проста на вачах: міліцыянеры-сведкі давалі супрацьлеглыя паказанні, факты, указаныя ў матэрыялах, не пацвярджаліся доказамі, экспертыза не выявіла супадзенняў.

Суддзя таксама не прыняў да ўвагі, што на момант суда журналіста звольнілі з працы, у сям'і ёсць студэнт-платнік, састарэлы бацька (93 гады) пасля інсульту, у дадатак – аўтаімуннае прагрэсавальнае захворванне, якое патрабуе дарагой падтрымліваючай тэрапіі. Патрэбна дапамога для аплаты часткі штрафу — 5700 руб.

Якая сума неабходна?

2090 € — Недастатковая сума для выплаты штрафу 1900 еўра або 5700 р.

:
€ 116
Збор завершаны. Сабрана: € 116