Дапамога Яне і яе дзецям на час, пакуль бацька сям'і ў калоніі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне завуць Яна, мне 30 гадоў, у мяне трое маленькіх дзяцей: Аня, Пётр і Афіна. У кастрычніку 2021 года мой муж пакінуў каментар у тэлеграм-чаце «Карнікі Беларусі». Было шмат эмоцый у той час і цяжка было іх стрымаць, бачачы ўсё беззаконне навакол.

Праз паўтара гады гэты каментар перавярнуў маё жыццё, бо мужа пасадзілі ў калонію на год. З усімі цяжкасцямі я засталася адна: арэнднае жыллё, іпатэка на жыллё, якое будуецца, судовыя выдаткі. Дапамагчы фінансава няма каму, і нават гэты збор я арганізавала з безвыходнасці. Я заўсёды прызвычаілася ўсё рабіць сама, ні ў кога не прасіць дапамогі. Аднак знаходзячыся ў тым становішчы, ў якое ўлада паставіла маю сям'ю, я разумею, што сама проста не дам рады. На рахунку мае дзеці і іх будучыня, таму тут усякія прынцыпы сыходзяць на дзясяты план. Разам з дзецьмі мы будзем удзячныя кожнаму, хто зможа аказаць нам любую падтрымку.

Якая сума неабходна?

1500 € — аплата арэнды кватэры на адзін месяц; аплата крэдыту па іпатэцы за адзін месяц; судовыя выдаткі.

:
€ 1 512
Збор завершаны. Сабрана: € 1 512