Падтрымка былога палітвязня, які мае патрэбу ў аднаўленні пасля СІЗА

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У СІЗА я пачаў губляць зрок. Цяпер патрэбны акуляры на «-3». Таксама, ад умоў існавання ў зняволенні, ў мяне пагоршыліся зубы: цяпер можна запалкай без вадзіць паміж зубамі.  Праблемы са спінай з'явіліся праз тое, што ў СІЗА пастаянна ўжываў кетарол.  У мяне з дзяцінства праблемы са спінай, і ў СІЗА нагадванне пра мой стан здароўя, вядома ж, гублялі і ігнаравалі.

Потым была калонія. Грошы мне неяк дамовілася пералічваць мая грамадзянская жонка, аднак гэта было не зусім рэалістычна, бо абставіны былі цяжкія. Вось так я і жыў у калоніі, з надзеяй, што мяне не пакінуць аднаго, і калі нешта пойдзе не так, мы з маімі таварышамі не кінем адзін аднаго, але…

Але аказалася, што калі я выйшаў на волю, мяне ўжо ніхто не памятаў.  Палітвязні жывуць толькі надзеяй, што ім дапамогуць пасля вызвалення — цяпер я разумею, што іх мары, ды і мае, марныя…

Я выйшаў на волю і амаль не з'ехаў з глузду праз клопаты. Палітычны ціск не скончыўся, працу не магу знайсці (акрамя як у калгасе). Аліменты набеглі за паўтара года, здароўя амаль няма, а жонку трэба хоць неяк утрымаць. З жытлом дапамагаюць сябры.  І цішыня навакол…

Якая сума неабходна?

1650 € — карэкцыя зроку;  лекаванне зубоў;  аліменты; падрыхтоўка дакументаў да выезду.

Сабрана:
€ 498 з 1 650