Дапамога Іллю Лабацэвічу — былому палітвязню, які мае патрэбу ў лекаванні

  • Гісторыя

Мяне завуць Ілля Лабацэвіч, я – былы палітвязень, які прымаў актыўны ўдзел у пратэсным руху. Аднойчы, знаходзячыся на пратэсце разам з мамай, я заступіўся за яе, пасля чаго быў затрыманы. Гэта адбывалася падчас нападу міліцыі на мірнае шэсце ў Наваполацку, дзе я стаў абараняць маці ад нападу амапаўца, за што атрымаў сур'ёзную траўму галавы.

Далей ішоў судовы працэс, дзе мяне судзілі па артыкуле «пра гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі». Паўтара гады я знаходзіўся ў зняволенні. У гэты перыяд, пасля атрымання траўмы галавы — у мяне таксама сталі ўтварацца тромбы ў назе, паколькі ў турме моцна збівалі.

Выйшаўшы на волю, я прыняў рашэнне з'ехаць з краіны. Цяпер я знаходжуся ў Польшчы, дзе праходжу курс лекавання. Аднак, пакуль не вылечаныя ўсе траўмы — ў мяне няма магчымасці працаваць. Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто дапаможа мне падчас лекавання.

Якая сума неабходна?

1100 € — арэнда жылля; прадукты харчавання.

Сабрана:
€ 60 з 1 100