Дапамога сям'і палітвязня Ігара Лосіка

  • Гісторыя

Учора, 14 снежня 2021 года, палітвязня Ігара Лосіка нелегітымны суд прысудзіў да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ігар пазбаўлены волі толькі за тое, што сумленна асвятляў падзеі, якія адбываюцца ў краіне, праз твітэр і тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу». Яго затрымалі яшчэ 25 чэрвеня 2020 года дома ў Баранавічах, а апошнія 5 месяцаў таемна судзілі па надуманых прычынах па так званай «справе Ціханоўскага».

За паўтара года ў СІЗА Ігар 2 разы трымаў галадоўку, а ў момант прад'яўлення новага абвінавачання ў знак пратэсту проста на вачах у следчага паспрабаваў выявіць вены.

Дома палітвязня чакае сям'я: ягоная жонка Дар'я Лосік і маленькая дачка Паўліна, якая ўсё часцей пытаецца, калі вернецца яе тата.

Прама зараз сям'і патрэбна дапамога ў памеры 4400 € на штодзённыя выдаткі і пагашэнне судовай дзяржпошліны.

*У выпадку перавышэння сумы збору, грошы будуць перададзеныя астатнім фігурантам працэсу, па якім праходзіў Ігар.

Якая сума неабходна?

4400 € — Судовая дзяржпошліна і сямейныя выдаткі.

:
€ 10 278
Збор завершаны. Сабрана: € 10 278