Дабрачынны розыгрыш аўтарскага партрэта Святланы Ціханоўскай у дапамогу сям'і Алеся Пушкіна

  • Гісторыя

Мастак Яраслаў Кірвель, як і многія беларусы, быў глыбока шакаваны навіной пра смерць палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна. Ён прыдумаў дабрачынную акцыю, каб дапамагчы сям’і загінулага.

— Цяжка выказаць словамі, што я адчуў, калі даведаўся жахлівую навіну пра Алеся Пушкіна, — кажа Яраслаў Кірвель. — Я не быў з ім блізка знаёмы, але бываў на яго выставах, імпрэзах з яго ўдзелам. У дзень яго смерці людзі расказвалі свае гісторыі і ўспаміны пра спадара Алеся, я ніколі да гэтага не бачыў іх твары і вочы такімі пахмурымі. Гэта быў агульны шок. 

Вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня памёр у рэанімацыі гарадзенскага шпіталя пры нявысветленых абставінах. Алесю Пушкіну было 57 год, у яго засталіся жонка і двое дзяцей.

— Праз некалькі дзён пасля той навіны адбываўся фестываль “Тутака”, дзе была таксама і Святлана Ціханоўская, якую я маляваў і раней. Гэтым разам такая магчымасць з’явілася зноў, і яна пакінула аўтограф на сваім партрэце. Так узнікла ідэя дапамагчы сям’і мастака.

11 жніўня — роўна месяц пасля смерці Алеся Пушкіна.

Кожны, хто зробіць ахвяраванне, будзе мець магчымасць атрымаць работу Яраслава Кірвеля з асабістым подпісам Святланы Ціханоўскай.

Умовы розыгрышу: для ўдзелу ў ім захавайце нумар квітанцыі, якая прыйдзе на пошту пасля здзяйснення ахвяравання ў любым. Пасля завяршэння сбора мы выпадковым чынам у жывым эфіры Instagram вызначым і назавем нумар пераможцы, які вядомы толькі яму/ёй. Пасля чаго ён ці яна зможа звязацца любым бяспечным спосабам для атрымання партрэта. 

:
€ 106
Збор завершаны. Сабрана: € 106