Дапамога былому палітвязню ў Беларусі пераадолець фінансавыя цяжкасці

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Дзень добры, дарагія беларусы!
Я былы палітзняволены, жыву з сям'ёй у Беларусі. Яшчэ нядаўна я планаваў выбірацца ў Еўропу ад безграшоўя і пагрозы быць зноў затрыманым. Але па асабістых абставінах пакуль з Беларусі з'ехаць не магу.

У 2022 годзе мяне асудзілі на два гады калоніі за каментар. Пакуль я адбываў турэмны тэрмін назапасілася дужа шмат матэрыяльных пытанняў. Нават зараз, праз 10 месяцаў пасля вызвалення, працуючы на ​​дзвюх працах не афіцыйна, я не спраўляюся і вымушаны звярнуцца па дапамогу.

Вызваліўшыся з калоніі, я ўладкаваўся кіроўцам таксі на арандаваную машыну. Усё, што атрымлівалася зарабіць, ішло на сямейныя патрэбы, ды яшчэ маральна ціснулі грашовыя даўгі і прызначаныя судом штрафы. Таму я ўладкаваўся яшчэ дадаткова працаваць на будоўлю.

Але раптам некалькі месяцаў таму выйшаў закон, паводле якога кіроўцам таксі можа працаваць толькі той, хто знаходзіцца ў дзяржаўным рэестры. Мяне, як былога палітзняволенага, заносіць у рэестр адмаўляюцца. Я спрабаваў падзарабляць неафіцыйна, але, як вядома, бяда не ходзіць адна.

Тры тыдні таму праз моцную залеву месца, дзе стаяла мая працоўная машына, заліло вадой і быў сапсаваны рухавік. Віну ўладальнік таксі прыпісвае мне, патрабуючы аплаціць рамонт аўтамабіля. Мала таго, што я зараз не магу працаваць у таксі, дык яшчэ і застаўся вінен.

У мяне засталася падпрацоўка на будоўлі, каб неяк зводзіць канцы з канцамі, але фінансавая сітуацыя нашай сям'і не паляпшаецца. З палітычным артыкулам выбіраць працу не даводзіцца, і страшна падумаць, калі і гэтага не стане.

Да ўсяго іншага ў старэйшага дзіцяці ўзніклі праблемы са зрокам. На аперацыю мы пазычылі, але кожны месяц яшчэ трэба набываць новыя лінзы і медыкаменты, што яшчэ больш скарачае наш скромны сямейны бюджэт.

У дадатак да ўсяго апошнія паўгады мне даюць спакою судовыя прыставы з-за неаплачаных судовых штрафаў і выдаткаў. З гэтым я катэгарычна не згодны і пакуль спрабую апратэстоўваць.

Я ў роспачы і прашу дапамагчы мне выбрацца з гэтай фінансавай ямы. Вялізны груз упаў бы з маіх плячэй, калі б я разлічыўся з даўгамі, і пачаў жыць, а не выжываць.

Буду ўдзячны кожнаму за любую пасільную дапамогу!

Сума збору

€2000

€700 – пазычылі ў кума на жыццё сям'і, пакуль я быў у калоніі
€700 – рамонт аўтамабіля
€500 – лячэнне дачкі (пазычылі ў сваяка, бо аперацыя была тэрміновая)

Сабрана:
€ 1 693 з 2 000