Дапамога на перыяд рэабілітацыі пасля аперацыі былому палітвязню

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Усіх вітаю!
Сам я з Мінска, але паўгады таму быў вымушаны пераехаць у Літву. Я адсядзеў 2 гады за каментар у дачыненні да прадстаўнікоў улады, і каб пазбегнуць паўторнага арышту, з'ехаў.

Пакуль я сядзеў у калоніі, мая матуля перанесла інфаркт ад перажыванняў за мяне. Цяпер да яе ў Беларусі перыядычна прыходзіць міліцыя, шукае мяне, хаця яны выдатна ведаюць, дзе я знаходжуся. Не хачу прыцягваць да сябе лішнюю ўвагу сваім зборам, каб не падвяргаць яе дадатковым допытам і праверкам. 

У 2020 годзе я вельмі спадзяваўся на перамены ў краіне і актыўна ўдзельнічаў у мірных акцыях пратэсту і пакідаў каментары ў сацсетках. Праз два гады да мяне на працу прыехалі супрацоўнікі міліцыі, калі, здавалася б, ужо ўсё засталося ў мінулым. Яны канфіскавалі мой тэлефон, правялі допыт, а ў маёй кватэры – ператрус.

Праз два месяцы адбыўся суд, які прыгаварыў мяне да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ*. На «хатняй хіміі» я не правёў і года, як мне зафіксавалі тры парушэнні. Умовы былі створаныя такія, што не парушыць, ты не можаш. З праверкамі прыходзілі, бывала, па некалькі разоў у дзень, уначы і на святы. Новае судовае паседжанне праз гэтыя тры парушэнні рэжыму замяніла мне «хатнюю хімію» на пазбаўленне волі ў калоніі. Тэрмін у калоніі падарваў маё здароўе і праз гэта я не магу зараз паўнавартасна працаваць. Мне дапаможа толькі аперацыя, якая чакае мяне ў хуткім часе. Але пасля яе спатрэбіцца яшчэ рэабілітацыя на некалькі месяцаў і мне вельмі патрэбная ваша дапамога.

Я прашу падтрымаць мяне фінансава на 2 месяцы рэабілітацыі пасля аперацыі, падчас якой я не ў стане буду зарабляць і мне не будзе на што жыць.

Дзякую ад усяго сэрца кожнаму за дапамогу і падтрымку!

*Абмежаванне свабоды без накіравання ў ПУАТ альбо «хатняя хімія» гэта від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі. У асуджанага ёсць графік як для працы, так і для асабістых спраў, у тым ліку паход у краму або выкідванне смецця. З праверкай міліцыянеры могуць прыходзіць кожны дзень і ў любы час.

Сума збору

€2200

€1100 – аплата кватэры на 2 месяцы (з камуналкай) пасля аперацыі
€600 – прадукты на 2 месяцы
€500 – лекі, сродкі рэабілітацыі і гігіены

Сабрана:
€ 1 230 з 2 200