Экс-палітвязень страціў працу праз сапсаванае здароўе і ўлез у пазыкі – пакуль шукае новае месца, яму патрэбная дапамога

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я былы палітвязень, адсядзеў больш за два гады.

Мая «пратэставая» гісторыя, як і ў многіх, пачалася ў 2020 годзе. Да гэтага я кіраваў уласнай лагістычнай кампаніяй і мала цікавіўся палітыкай. Абурала стаўленне Лукашэнкі да людзей, асабліва на фоне пандэміі, але асабліва не паглыбляляўся.

Калі пачалася перадвыбарная кампанія, пратэставыя настроі луналі ў паветры, і я вырашыў рабіць нешта пасільнае для краху рэжыму. А пасля пачатку рэпрэсій у дачыненні да незалежных кандыдатаў, канчаткова не змог змірыцца з гэтым свавольствам. Стаў назіральнікам, каб на свае вочы ўбачыць, як працуе гэтая сістэма, а яшчэ паспрабаваць перашкодзіць ці хаця б зафіксаваць фальсіфікацыі. Пасля выбараў хадзіў на ўсе мітынгі ў сваім горадзе, актыўнічаў у сацсетках.

Не чакаў, што затрымаюць, бо нічога супрацьзаконнага не ўчыняў. Але калі ўсё ж такі прыйшлі, вельмі моцна збілі. Пасля затрымання падкасілася здароўе, некалькі разоў у СІЗА нечакана страчваў прытомнасць. Па прыездзе ў калонію таксама раптоўна страціў прытомнасць проста падчас хады. Не ведаю, у чым прычына. Ніколі раней з мной такога не было.

Потым мяне асудзілі на тэрмін больш за два гады. Зняволенне перажываў дрэнна, але неяк перажыў. Дапамагала надзея і планы. Да таго ж я разумеў, што лёгка выкруціўся на фоне росту рэпрэсій і вялікіх тэрмінаў.

На некалькі месяцаў мяне змяшчалі ў ПКТ. Фізічна мне не было складана, але псіхалагічна вельмі цяжка. Цяжкія ўмовы, пастаянныя правакацыі і ціск. Увесь час насцярожаны, чакаеш падвоху ці новай крымінальнай справы.

Мне пашанцавала – як скончыўся тэрмін, адпусцілі. Як толькі выйшаў, пачаў планаваць ад'езд. Выконваў усе фармальнасці нагляду, імітаваў пошукі працы, а паралельна рабіў візу. І калі мяне папярэдзілі аб тым, што хутка ўзнікнуць праблемы з выездам, тэрмінова выехаў у Польшчу. Праз некалькі дзён ужо быў у базе невыязных.

У Польшчы ўладкаваўся кіроўцам, здавалася, усё ў парадку. У эйфарыі не заўважаў ніякіх праблем. А некалькі месяцаў таму высветлілася, што ў Беларусі на мяне завялі новую крымінальную справу. Я вельмі перажываў, у мяне пачалася бессань. Як следства – безуважлівасць, страта канцэнтрацыі, стаў вельмі хутка стамляцца за стырном і некалькі разоў ледзь не заснуў. Знізілася вастрыня зроку, у прыцемках амаль не бачу. Праз гэта некалькі разоў патрапіў у аварыйныя сітуацыі. Без наступстваў, але аднойчы цудам не збіў чалавека, якога проста не ўбачыў. У той жа дзень звольніўся, нават са стратай закладу.

Пакуль нават не ўяўляю, куды магу пайсці зараз. Маю зносіны з знаёмымі, ацэньваю прапановы і свае магчымасці. Але поспехаў няма, а фінансавае становішча жаласнае: ужо залез у пазыкі. Мне трэба плаціць за кватэру, і таму хачу папрасіць дапамогі. Наогул стараюся трымацца і спадзяюся, што з усім спраўлюся.

Сума збору

€1500

€1200 – арэнда кватэры на два месяцы
€ 300 – харчаванне
 

Сабрана:
€ 87 з 1 500