Падтрымка журналісткі ў эміграцыі палепшыць стан яе здароўя

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Вітаю.

Як журналістка я працавала ў некалькіх незалежных беларускіх медыя. У 2020 годзе я была двойчы затрымана на вуліцах Менску падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў. Нягледзячы на тое, што я мела статус прэсы, гэта не ўратавала мяне ад затрымання. Я была абвінавачана ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу і пакараная адміністратыўным арыштам. У 2021 годзе я сутыкнулася з пагрозамі крымінальнага пераследу і была вымушаная тэрмінова пакінуць Беларусь.

Рашэнне на ананімны збор прадыктавана цяжкім псіхалагічным станам здароўя. З апошніх сіл я збіраю сваё жыццё па кавалках і пакуль у мяне гэта атрымліваецца даволі дрэнна. Але я вельмі хачу вярнуць сабе здароўе, каб мець магчымасць жыць і працаваць.

Цяжкасці эміграцыі, не перажытыя з 2020 года, і вайна ва Украіне моцна паўплывалі на мае ментальнае і фізічнае здароўе. Праз гэта я страціла працу, перажыла цяжкую і працяглую дэпрэсію, на фоне беспрацоўя і голаду атрымала анемію і шэраг іншых праблем са здароўем.

Праз стан майго здароўя я не маю зараз магчымасць працаваць, бо ў папросту не маю сіл падысці да ноўтбука (раней такое было толькі пасля цяжкіх інтэрв’ю пра забойствы). Згубілася канцэнтрацыя ўвагі: вялікіх высілкаў патрабуе чытанне любога тэксту (нібыта бачу літары, але сэнсу не разумею і трэба дужа напружвацца). Пасля прагляду кароткіх відэа з’яўляецца вялікая стомленасць, нібы адпрацавала поўны працоўны дзень без перапынку. Часам складана ўвогуле ўставаць з ложка, каб зрабіць нават такія простыя рэчы, як пачысціць зубы, напрыклад.

Я ў адчаі і звяртаюся да вас па дапамогу, бо мне адной не адолець гэтых выпрабаванняў.
Дзякую ад усяго сэрца кожнаму за падтрымку!

Сума збору

€2750

€1500 – арэнда кватэры на 2 месяца
€1000 – курс псіхатэрапіі (10 кансультацый)
€250 – медыкаменты на 2 месяца

:
€ 2 605
Збор завершаны. Сабрана: € 2 605