Добры дзень! У Беларусі я працаваў настаўнікам. У мяне маленькія дзеці і цудоўная жонка. Да жалю, мы не можам раскрыць свае сапраўдныя абліччы і ўсе дэталі нашай гісторыі, бо сваякам будуць пагражаць.
У 2020 годзе я не мог абыякава глядзець на беззаконне, што адбывалася ў нашай краіне, таму выходзіў на мітынгі, падпісваў петыцыі, не маўчаў у сацыяльных сетках. Неўзабаве на мяне сталі прыходзіць паперы на працу, са мной ладзілі прафілактычныя гутаркі, вымушалі пісаць тлумачальныя праз мае перакананні. Але я да апошняга заставаўся ў Беларусі, каб вучыць дзяцей добраму.
У траўні 2024 да нас дадому ўварваўся ГУБАЗіК, у прысутнасці жонкі і дзяцей мяне паклалі на падлогу, абшукалі кватэру, праглядалі нашы тэлефоны. Мне выставілі абвінавачанне за абразу прадстаўніка ўлады.
Некалькі сутак я правёў у ІЧУ на Акрэсціна ў камеры штрафнога ізалятара, дзе знаходзілася адразу 12 палітычных зняволеных у нечалавечых умовах.
Следчы адпусціў мяне пад падпіску аб нявыездзе, але праз некалькі дзён пачалося следства паводле іншых артыкулаў. Адразу ж мяне звольнілі са школы.
Наша сям'я выбрала шлях эвакуацыі з Беларусі, не чакаючы прысудаў. BYSOL дапамог нам у гэтым рашэнні. Зараз мы засталіся без маёмасці і крыніц даходу. Нам неабходныя сродкі для арэнды жылля, пакупкі прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці, для збору старэйшага дзіця ў школу і набыцця цёплых рэчаў.
Мы будзем удзячныя за любы ваш удзел, які дапаможа перажыць нашай сям'і гэты няпросты час.
Сума збору
€ 3500
€ 2300 — кватэра і камуналка за 2 месяцы + заклад
€ 210 — сабраць дзіця ў школу
€ 500 — цёплыя рэчы для ўсёй сям'і
€ 200 — памперсы і сумесь для кармлення
€ 180 — пасцельныя прыналежнасці
€ 100 — пераклад дакументаў на польскую мову
€ 100 — медкамісія для працы