Дапамога беларускаму добраахвотніку, пацярпеламу на вайне ва Украіне

  • Гісторыя

Добры дзень!
На сувязі каманда збораў BYSOL.

Некалькі тыдняў таму да нас па дапамогу звярнулася жонка беларускага добраахвотніка, які змагаўся, абараняючы Украіну. З-за цяжкага інсульту і наступнай аперацыі на мозгу мужчына цяпер не можа самастойна рухацца і мае патрэбу ў працяглай рэабілітацыі. Яго сям'я сутыкнулася з фінансавымі цяжкасцямі, і без вашай падтрымкі ім не даць рады.

Мы праверылі ўсе медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць дыягназ, і праведзеныя аперацыі, а таксама іншыя дадзеныя, якія тычацца гэтай гісторыі, і можам пацвердзіць іх дакладнасць.

З пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе гэты чалавек актыўна змагаўся за свабоду. Таксама ён і яго сям'я дапамагалі тым, хто апынуўся ў зняволенні: дастаўлялі ежу, пісалі апеляцыі, падтрымлівалі лакальныя ініцыятывы. Некалькі разоў мужчыну затрымлівалі на суткі, а яго асабістую старонку ў сацсетках прызналі экстрэмісцкай. У 2021 годзе супраць мужчыны была распачатая крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Пасля гэтага ён з сям'ёй пакінуў краіну, ратуючыся ад пераследу.

У 2022 годзе, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, ён прыняў няпростае рашэнне — адправіцца на фронт. Аднак у лістападзе 2023 года, за некалькі дзён да адпраўкі на задачу пад Херсон падчас начной варты, яго жыццё раптам змянілася: шырокі інсульт паралізаваў правы бок яго цела. Аперацыя на мозгу – трэпанацыя чэрапа – была адзіным шанцам выратаваць яму жыццё.

Некалькі месяцаў мужчына знаходзіўся ва Украіне ў шпіталі, дзе атрымаў першую медыцынскую дапамогу, але ў красавіку 2024 года сям'я прыняла рашэнне перавезці яго ў Польшчу для рэабілітацыі. Каб працягнуць лячэнне, сям'і вельмі неабходныя сродкі на паслугі неўролага, фізіятэрапію, лекі, лагапедычныя і псіхалагічныя заняткі, а таксама спартовае абсталяванне для аднаўлення рухальных функцый.

Сям'я звяртаецца па фінансавую падтрымку, каб пакрыць усе выдаткі і даць гэтаму адважнаму чалавеку шанец на паўнавартаснае аднаўленне і вяртанне да жыцця.

Сума збору

€4478

€558 – заняткі з псіхолагам 2 месяцы
€111 – -заняткі з лагапедам 2 месяцы
€2008 – масажыст 2 месяцы
€98 – лекі на 2 месяцы
€698 – спецыяльнае харчаванне на 2 месяцы

Сума штомесячных выдаткаў складае 2239€. Трэба сабраць сродкі на 2 месяцы рэабілітацыі. Гэтыя сродкі вельмі важныя для працягу лячэння і аднаўлення добраахвотніка.

:
€ 5 114
Збор завершаны. Сабрана: € 5 114