Я, Аляксандр Грэчышнікаў, хацеў балатавацца ў прэзідэнты, каб перавярнуць хлуслівую сістэму ўлады Лукашэнкі, змяніць жыццё грамадзян Беларусі і адвесці краіну ад савецкага падмурку жыцця. Рэгулярна прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту і працэдурах збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты РБ. Быў арыштаваны на мітынгу на Камароўцы групай АМАПу.
У зняволенні мяне пратрымалі 16 дзён. Тры дні я знаходзіўся ў карцэры ў нечалавечых умовах. Пры затрыманні мяне збівалі, пасля чаго пачаліся праблемы з хрыбетнікам. У працэсе адсідкі судом па скайпе накідалі дадаткова па 15 сутак. У выніку на мяне склалі 8 адміністратыўных пратаколаў па артыкуле 23.34. Потым узбудзілі крымінальную справу па арт. 209 ч.4. Аператыўнікі вывезлі мяне з Акрэсціна для ператрусу кватэр бацькоў і маёй сям'і. Падачас ператрусу мне ўдалося ўцякчы і пакінуць РБ.
Цяпер разам з сям'ёй з 5-ці чалавек мы чакаем рашэння па бежанстве. Працаваць пакуль што не дазваляецца, а грошай на жыццё і лекі няма. Паралельна мяне прыцягнулі сведкам па справе Статкевіча, Ціханоўскага ды іншых. На допыты я не з'явіўся. Натуральна, што на першым жа допыце я стаў бы абвінавачаным.
Якая сума неабходна?
1000 € — арэнда жытла і набыццё прадуктаў на ўсю сям'ю цягам 3 месяцаў.