Збор на рэпатрыяцыю цела памерлага актывіста Дзмітрыя Гарэлькі

  • Гісторыя

Добры дзень!
На сувязі каманда збораў BYSOL.

Мы адкрываем гэты збор, каб перавезці на радзіму цела нашага суайчынніка, Гарэлькі Дзмітрыя, які памёр у Варшаве. Пасля завяршэння ўсіх неабходных працэдур, цела Дзмітрыя будзе дастаўлена ягоным бацькам у Гомелі.

Дзмітрый – актывіст з Гомлі, які прымаў удзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Яго часта можна было бачыць у першых шэрагах з нацыянальным сцягам. Мужчына быў судзімы па адміністрацыйных артыкулах і, баючыся пераследу, з'ехаў у Польшчу. Апошнія месяцы Дзмітрый працаваў ахоўнікам у адным з гіпермаркетаў.

25 ліпеня 2024 года Дзмітрый памёр на працоўным месцы. Яму было 42 гады. Паводле дадзеных варшаўскай паліцыі смерць была негвалтоўнай. У цяперашні час праводзіцца выкрыццё, аднак папярэдняя прычына смерці – тромб, які адарваўся.

На жаль, працэс рэпатрыяцыі звязаны з вялікімі фінансавымі выдаткамі. Таму мы звяртаемся да вас па падтрымку, каб пакрыць усе выдаткі, у тым ліку афармленне дакументаў, транспарціроўку цела і арганізацыю пахавання.

Збор адкрываецца па просьбе актывіста беларускай дыяспары ў Варшаве, Валерыя Сляпухіна.

Дзякуем вам за падтрымку і неабыякавасць.

З павагай,
Каманда збораў BYSOL.

Сума збору

€2000

€1500 – афармленне дакументаў і транспарціроўка цела праз мяжу
€500 – арганізацыя пахавання ў Беларусі

:
€ 2 117
Збор завершаны. Сабрана: € 2 117