Дапамога Галіне, якая выйшла ў падтрымку Сцяпана Латыпава

  • Гісторыя

Добры дзень, мяне завуць Галіна. Гэты год для мяне вельмі цяжкі, цяжкі. Але я зразумела адно. Тое, што мы рабілі, робім па меры магчымасці, зараз — гэта вельмі трэба. Гэта ўсё не спыніць, назад дарогі няма.

Мяне асудзілі па артыкуле 24.23 ч.1

1 чэрвеня мы выйшлі ў падтрымку за Сцяпана Латыпава, за ягоную свабоду.

Прайшоў суд, далі вялікі штраф. Падалі скаргу. На другім судзе, суддзя быў вельмі ўважлівы, ветлівы, як мне падалося. Калі прымаў рашэнне па скарзе, час цягнуўся, я малілася, каб штраф быў мінімальны, але калі суддзя зачытваў рашэнне, вочы ён не паднімаў, чытаў ціха.

Пастанова засталася без змен. У мяне ліліся слёзы, ад таго, як такое можа быць.
Я выхоўваю дзіця, маю групу інваліднасці, звольненая з працы — за сваю свабоду.

Якая сума неабходна?

515 € — 1160 рублёў (395 еўра) на пагашэнне штрафу, астатнія грошы на жыццё, пакуль не знайду працу.

:
€ 515
Збор завершаны. Сабрана: € 515