Дапамога былой палітзняволенай і яе сыну, якія знаходзяцца ў Літве без працы і сродкаў на існаванне

  • Гісторыя

У пачатку 2020 года, калі пачаўся COVID, я была абураная стаўленнем урада да свайго народа. Потым былі рэпрэсіі кандыдатаў у прэзідэнты і людзей, якія падтрымліваюць гэтых кандыдатаў. У чэрвені 2020 года я стала актыўна выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Восенню 2020 года мяне тры разы затрымлівалі на акцыях пратэсту. 1 верасня 2021 года нас з хлопцамі затрымалі на полі з сенам, пакуль мы малявалі чырвоныя палоскі на белых цюках. Нас там ужо чакалі… Гэтая падзея пацягнула за сабой узбуджэнне крымінальнай справы супраць мяне.

Мяне асудзілі па артыкуле 339 ч.2 на год калоніі агульнага рэжыму. 10 траўня 2022 года скончыўся мой тэрмін пакарання, але ўжо ў чэрвені КДБ прыйшлі на ператрус і павезлі нас з мужам і дачкой на допыт. Мужа асудзілі за сувязь з фондам «Краіна для жыцця», а мяне паставілі на прафулік у РУУС на два гады як «экстрэмістку».

Цяпер уладкавацца на нармальную працу ў Беларусі няма магчымасці. Мяне звольнілі з працы яшчэ ў перыяд, калі я знаходзілася пад следзтвам. Нядаўна, разам з непаўналетнім дзіцём, мы прыехалі ў Літву. Цяпер мы перажываем перыяд уладкавання ў новай краіне і падрыхтоўваем дакументы. Гэта пазбаўляе нас на час магчымасці працаўладкавацца, а сродкаў на існаванне не хапае. Мы будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто выкажа нам сваю падтрымку.

Якая сума неабходна?

1550 € — арэнда жылля; прадукты харчавання на дваіх з разлікам на 3 месяцы, пакуль афармляюцца дакументы.

Сабрана:
€ 559 з 1 550