Дапамога ў рэлакацыі з Беларусі былога палітвязня і ягонай сям'і

  • Гісторыя

Мяне завуць Сяргей [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL валодае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі]. Я беларус, які працаваў 20 гадоў на карысць нашай краіны.

У 2020 годзе мяне затрымалі на мітынгу. Пасля гэтага я адсядзеў суткі па народным артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Праз год да мяне зноў дашлі.

Спачатку склалі адміністрацыйны пратакол, а пасля, паводле “беларускага заканадаўства” катавалі, каб даведацца пароль ад тэлефона. Мне зламалі 2 рэбры, кінулі на 30 сутак на Акрэсціна, каб сышлі пабоі, а потым завялі крымінальную справу. Пасля гэтага мяне перавялі ў СІЗА 1 на вул. Валадарскага, а потым далі тэрмін у калоніі агульнага рэжыму.

У калоніі з асаблівай жорсткасцю ставяцца да асуджаных па палітычных артыкулах. Мне давалі пазачарговыя нарады, змяшчалі ў ШІЗА, пазбаўлялі перадач і настройвалі іншых асуджаных супраць мяне.

Затым мяне накіравалі ў ПКТ (камера з найстражэйшым рэжымам утрымання), дзе я на сваім досведзе спазнаў, што такое голад, холад, адсутнасць медыцынскай дапамогі і нават дзённага святла.

Паралельна не пакідалі ў спакоі і маю жонку — яе ўвесь час выклікалі на допыты, а на маёмасць накладвалі арышт…

Пасля вызвалення я вярнуўся дадому да жонкі і сваіх дзетак. Але міліцыя ўсё роўна не пакідае нас у спакоі. І нам патрэбная ваша дапамога, каб з'ехаць з краіны і пачаць новае жыццё.

Нам патрэбны грошы на квіткі і пражыванне, на ежу і на медыцыну. Ніхто ўжо не зможа вярнуць мне той час, які забралі, калі я сядзеў у калоніі. Ніхто не верне і страчанага здароўя і нерваў. Але мы ўсё роўна будзем працягваць змагацца, як гэта рабілі ў 2020 годзе.

Жыве Беларусь!

Сума збору:

€3100 Авіяквіткі, жыллё і прадукты на першы час. Адзенне і медыцынская дапамога.

:
€ 2 023
Збор завершаны. Сабрана: € 2 023