Вярнуцца да іншых Ініцыятываў

Падтрымка пенсіянеркі, якую аштрафавалі за свечку

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Я ўдзельнічала амаль ва ўсіх нядзельных акцыях, у шматлікіх суботніх жаночых маршах і па магчымасці (калі панядзелак быў выходны) хадзіла на маршы пенсіянераў.

Улетку 2021 года прыходзілі міліцыянты за аркушы на акне, хацелі затрымаць па адміністрацыйным парушэнні. Але мне ўдалося на некаторы час схавацца ад іх, а цяпер скончыўся тэрмін за тое парушэнне.

12 лістапада 2021 года я ставіла свечку на акно ў памяць забітага Рамана Бандарэнкі. А раніцай 24 снежня да мяне прышлі з міліцыі і затрымалі, адвезлі ў Першамайскі РАУС. Там пасля дзвюх гадзін сядзення на калідоры мне зрабілася кепска і я папрасіла выклікаць хуткую дапамогу. У мяне быў гіпертанічны крыз. Хуткая мяне забрала, а супрацоўнік міліцыі суправаджаў і чакаў, калі здымуць прыступ і адпусцяць.

Пасля 15:30 мяне адвезлі проста ў суд, дзе далі прачытаць пратакол затрымання і азнаёмілі з правамі. У судзе я казала, што свечкі былі царкоўныя і я ставіла іх у памяць аб маім мужу, які памёр 29 верасня 2021 года ад каранавірусу. «Так, свечка была, але пра акцыю не ведаю». Цяпер мой кантракт на працы не працягваюць, а пенсія 576 руб. З гэтых грошай складана выплаціць штраф 2030 руб.

Якая сума неабходна?

800 € — Падтрымка пенсіянеркі.

Збор завершаны. Сабрана: € 868