Дапамога сям'і, ў якой бацька скараны на 2.5 гады хатняй «хіміі»

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Да вясны 2021 года я працаваў на дзяржаўным прадпрыемстве. Аднак у сувязі з тым, што я меў сваё меркаванне, выказваў яго, ў тым ліку ў тэлеграм-каналах – мною зацікавіліся органы, пасля чаго я адразу ж быў звольнены. Цягам некалькіх месяцаў вялося следства. У пачатку 2022 года я быў скараны на 1.5 гады хатняй «хіміі» па арт. 369 КК РБ. Вырак суправаджаўся неабходнасцю выплаты штрафаў.

Праз 8 месяцаў у адносінах да мяне зноў былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, што суправаджалася ператрусамі, катаваннямі і затрыманнем. Праз пару месяцаў пасля затрымання я зноў быў асуджаны і скараны на 2.5 гады хатняй хіміі. У дадатак да гэтага — штраф у памеры 2000 беларускіх рублёў.

Цяпер ёсць праблемы з працаўладкаваннем у невялікім населеным пункце, не гаворачы ўжо аб зарабку. Таксама ў нас дзейнічаюць абмежаванні па фізічнай нагрузцы. На ўтрыманні знаходзяцца двое дзяцей, адзін з якіх — малалетні. Пасля першага прысуду вырашыў, што мы з усім справімся, нягледзячы ні на што. Але цяпер вырашыў звярнуцца па дапамогу, бо жыць у такіх абставінах сапраўды цяжка. Апроч гэтага, ёсць яшчэ і крэдыт, узяты нашай сям'ёй у 2020 годзе на некалькі гадоў. Мы будзем вельмі ўдзячныя кожнаму за салідарнасць і падтрымку ў гэты жыццёвы перыяд.

Якая сума неабходна?

1760 € — выплата пазыкаў, узятых на штрафы і судовыя выдаткі; дапамога ў пагашэнні часткі крэдыту; асабістыя патрэбы сям'і.

:
€ 488
Збор завершаны. Сабрана: € 488