Дапамога шматдзетнай сям'і, якая пацярпела праз актыўную грамадзянскую пазіцыю бацькі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Маё жыццё, як і жыццё многіх беларусаў, кардынальна змянілася пасля падзеяў 2020 года. На апошніх выбарах я быў сябрам УВК і выступаў катэгарычна супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання, таму адмовіўся падпісваць «намаляваны» пратакол. Увесну 2021-га, напярэдадні «Дня волі», я быў затрыманы нібыта за «пікетаванне». Пасля сутак знаходжання ў ІЧУ мне выпісалі штраф.

У жніўні адбыўся ператрус з выманнем мабільных сродкаў і допыт у КДБ, пасля чаго кіраўніцтва на працы вырашыла не працягваць з мной кантракт. З гэтай прычыны я быў вымушаны пайсці ў дэкрэтны адпачынак. У гэты ж час мая жонка выйшла на менш аплатную, чым у мяне, працу.

Рост цэн на тавары, камунальныя паслугі, павышэнне стаўкі рэфінансавання і, адпаведна, працэнтаў па крэдыце, — прывяло да таго, што мая вялікая сям'я з трыма дзецьмі ледзь зводзіць канцы з канцамі. Даводзіцца ўвесь час пазычаць. У нас пачалі з'яўляцца даўгі па камунальных плацяжах, а калі пачынаюць хварэць дзеці, дык даводзіцца думаць, ад чаго адмовіцца, каб купіць лекі.

Я ведаю, што многія беларусы – добрасардэчныя людзі, гатовыя заўсёды прыйсці на дапамогу адзін аднаму. Наша сям'я будзе вельмі ўдзячная падтрымцы ў любым аб'ёме. Разам мы пераможам!

Якая сума неабходна?

500 € — купля лекаў, прадуктаў харчавання і нехарчовых тавараў; аплата камунальных і іншых паслуг.

:
€ 955
Збор завершаны. Сабрана: € 955