Добры дзень!
Мяне завуць Дар'я [імя з меркаванняў бяспекі зменена, Фонд BYSOL валодае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі], я мама дваіх выдатных дзяцей і жонка мужа-героя! Больш за год таму ў мяне з'явілася новая сацыяльная роля — я стала ўцакачкай.
Пасля выбараў у 2020 годзе, як і многія неабыякавыя беларусы, мы не змаглі заставацца ўбаку і заплюшчваць вочы на гвалт, жорсткасць, забойствы і парушэнні правоў людзей. Таму мы выходзілі на мітынгі, былі на маршах, а муж у 2020 годзе пайшоў у нацыянальную забастоўку.
У 2022 годзе да нас дадому прыйшлі з КДБ. Былі ператрусы і допыты ў межах крымінальнай справы. Праз пагрозы жыццю і здароўю, праз пагрозы турэмнага зняволення па палітычных матывах мы былі вымушаныя пакінуць наш дом. Фонд BYSOL літаральна выратаваў нас, і мы з яго дапамогай змаглі выехаць з Беларусі.
Хацелася б напісаць, што на гэтым усе нашыя праблемы засталіся ў мінулым, але, на жаль, не…
Прайшоўшы разам з маленькімі дзецьмі праз пункты першаснага прыёму і лагер уцекачоў, мы сутыкнуліся з парушэннем нашых правоў і бесчалавечным стаўленнем да нашых дзяцей. І цяпер мы вымушаныя абараняць нашыя правы і правы нашых дзяцей у разнастайных інстанцыях, у тым ліку ў нацыянальных судах і ў Еўрапейскім Судзе па правах чалавека.
На жаль, чым далей зацягваецца гэтая гісторыя, тым мацней станавіцца дыскрымінацыя. На дадзены момант нас наўпрост пакінулі без сродкаў на існаванне без тлумачэння прычын і афіцыйных апавяшчэнняў. У тым ліку, амаль год у парушэнні Жэнеўскай Канвенцыі нам не выдаюць дакументы, якія сведчаць нашыя асобы. Пры гэтым нашы пашпарты і пашпарты дзяцей былі канфіскаваныя ў першасным пункце прыёму бежанцаў.
Атрымліваецца, цяпер мы знаходзімся ў чужой дзяржаве без якіх-небудзь дакументаў.
Мы вельмі асцерагаемся, што будзем незаконна дэпартаваныя назад у Беларусь.
Жывем мы ў прадстаўленым інтэрнаце ўзроўню лагера бежанцаў. Плошча вельмі маленькая і няма ізаляваных пакояў. Нам даводзіцца сур'ёзна эканоміць на ежы, каб купіць неабходную вопратку ці абутак. Памяняць месца жыхарства або пайсці на працу (хоць маем з мужам вышэйшую адукацыю) мы не можам паводле закону, бо чакаем на рашэнне аб наданні нам статусу ўцекачоў.
Таксама мы падалі заяву ў суд аб парушэнні правоў дзіцяці праз адмовы ў аказанні медыцынскай дапамогі нашым дзецям, якія маюць патрэбу ў шэрагу медыцынскіх паслуг.
Пакуль усё гэта цягнецца, нам неабходная фінансавая дапамога ў перанавучанні, праходжанні моўных курсаў, медыцынскім абследаванні і лекаванні дзяцей, а таксама ў набыцці школьных прыладаў і сезонных рэчаў.
Нашая сям'я будзе вельмі ўдзячная неабыякавым людзям, якія адгукнуцца!
Якая сума неабходна:
€3500
Стаматалагічная дапамога дзецям, (ёсць дакументы па суме аплаты ад клінікі), інтэграцыйныя і моўныя курсы, сезоннае адзенне, школьныя прылады (2 дзяцей), медыцынскія паслугі і купля неабходных медыкаментаў для ўсіх чальцў сям'і, трэнінг або навучальныя курсы па прафесійнай падрыхтоўцы, судова- паштовыя выдаткі (без паслуг адваката).