Мы з'яўляемся актывістамі адной з дваровых ініцыятываў.
Сваю дзейнасць мы заўсёды вялі такім чынам, каб яна не цягнула за сабой крымінальную адказнасць. Разам з тым, відавочная адсутнасць складу злачынства ў нашых дзеяннях не перашкодзіла карнікам змясціць нас у ізалятар і ўзбудзіць супраць нас крымінальную справу. Нас двое. Імёнаў не называем з меркаванняў уласнай бяспекі. Справу, якую супраць нас распачалі, следчы першапачаткова планаваў перавесці ў разрад адміністрацыйных, але па распараджэнні свайго кіраўніцтва давёў яго да суда і, больш за тое, «упрыгожыў» абцяжарвальнымі віну абставінамі.
Суд прыгаварыў кожнага з нас да штрафу ў памеры 150 базавых велічынь. Апеляцыйная скарга, нягледзячы на відавочную адсутнасць складу злачынства, выкарыстанне ў якасці доказаў матэрыялаў, якія не маглі быць прыняты судом у якасці такіх, і іншыя парушэнні і неадпаведнасці, не дапамагла. Суд вышэйшай інстанцыі пакінуў прыгавор у сіле.
Пры гэтым адзін з нас з'яўляецца самотным бацькам, а іншая маці дваіх малалетніх дзяцей. Але проста асудзіць нас і даць штраф для карнікаў аказалася не дастаткова. Дарэчы, адзін з супрацоўнікаў следчага камітэта так і заявіў, што нашае пакаранне адной толькі крымінальнай справай не абмяжуецца. Таму ўся гэтая гісторыя абярнулася для нас яшчэ і стратай працы і узбуджэннем падатковай праверкі.
У гэтых абставінах нашым сем'ям неабходна падтрымка.
Якая сума неабходна?
1740 € — на фінансавую падтрымку сем'яў.