Дапамога былой палітзняволенай, якая мае патрэбу ў аднаўленні пасля СІЗА

  • Гісторыя
У жніўні 2020 гады мая сям′я зрабіла свой выбар. Пасля 9 жніўня знік малодшы брат, праз 5 сутак яго прывезлі дадому валанцёры, цалкам збітага. З таго дня мы штовечар выходзілі на мірныя акцыі пратэстаў. У снежні 2020 года я была затрыманая па арт.23.34, прысудзілі штраф — 30 базавых велічыняў. Але ўжо ў 2021 годзе мяне зноў затрымалі. Першыя 10 сутак я знаходзілася на Акрэсціна, у самых жудасных умовах. Пасля мяне перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Суд адбыўся толькі праз 7 месяцаў, і мяне выпусцілі з залы суда, скараўшы на 3 гады хатняй «хіміі» па арт. 342.1. Падчас майго знаходжання ў СІЗА мая непаўналетняя дачка была пад апекай у сястры. У школе неаднаразова аказваўся ціск з боку выкладчыка за мае палітычныя погляды. Цяпер я дома, побач з дачкой. Але аднавіцца так хутка вельмі складана. Буду ўдзячная неабыякавым людзям за іх падтрымку.
:
€ 721
Збор завершаны. Сабрана: € 721