Усім прывітанне, мяне завуць Максім!
Пасля выбараў 2020 года я, як і сотні тысяч беларусаў, змагаўся за сумленную і свабодную Беларусь. За гэта рэжым узнагародзіў мяне двума з паловай гадамі «ізаляцыі» агульнага рэжыму.
Мяне затрымалі ў лістападзе 2020 года і прад'явілі абвінавачанні па артыкулах КК РБ 309 (замыканне чыгункі) і КК РБ 339 (надпісы і мантажная пена на табакерцы). З гэтай нагоды мая маці неяк сумна пажартавала: «можа і добра, што цябе тады пасадзілі. Інакш, калі б ты спыніўся»?
І сапраўды, калі б? Я не ведаю, бо спыняцца ніколі не збіраўся.
І так, 26 лістапада рана раніцай да мяне дашлі «госці» і панеслася… допыты, вочныя стаўкі, зноў допыты, суды, этапы і так 8 месяцаў. Потым паўтара гады калоніі. Усё як у многіх беларусаў пасля падзеяў 20-га года.
А 1 лютага 2023 года мой тэрмін падышоў да канца, і я вярнуўся дадому да сына.
Дома я зразумеў, што ў спакоі мяне ніхто не пакіне. Пастаянныя праверкі, прафразмовы, роспыты суседзяў пра мяне, неабходнасць рэгулярна адзначацца ў інспекцыі… Я прыняў рашэнне з'ехаць у Польшчу, дзе цяпер знаходжуся разам са старэйшым сынам. Яму 15. Ён сапраўдны памагаты і сябар.
Праз тое, што на мяне было накладзена абмежаванне на выезд, пераезд аказаўся вельмі цяжкім і заняў 6 дзён. Я б не справіўся, калі б не дапамога каманды эвакуацыі BYSOL. Дзякуй вам! Вы робіце вялікую працу!
У Польшчы я ўжо жыву 2 месяцы і спрабую сваімі сіламі падняцца на ногі — працую на розных працах, арандую жыллё. Назбіраў крыху грошай, каб адправіць сына ў школу. Але гэта вельмі складанае выпрабаванне. І мне патрэбная дапамога.
За час, пакуль я быў у калоніі, назапасіўся вялікі абавязак па аліментах перад маленькай дачкой. Таксама ёсць доўг за кватэру, у якой мы з сынам цяпер жывем у Польшчы.
Я не люблю прасіць, але быць слабым бацькам для сваіх дзяцей, быць клопатам для сяброў і сваякоў — гэта яшчэ горш. Да 2020 гады я быў суцэль паспяховым і самадастатковым шчаслівым сем'янінам. Але цяпер я пачынаю новае жыццё ў новай краіне. І няма нічога горшага, чым пачынаць яе з даўгоў.
Дзякуй усім за дапамогу. Жыве Беларусь!
Сума збору:
€2500 Паправіць здароўе, сабраць сына ў школу, доўг па аліментах, доўг за кватэру, адзенне на восень/зіму.