Дапамога сям'і, у якой сын уцёк з-пад следства

  • Гісторыя

Наш сын быў затрыманы за актыўны ўдзел у масавай пратэстнай акцыі 9 жніўня 2020 года. У дзень затрымання ён быў абвінавачаны па артыкуле 293, частка 2 і быў змешчаны ў ІЧУ. Неўзабаве яго выпусцілі, бо следства задаволіла нашу заяву аб асабістым паручальніцтве. Да суда ён працягваў працаваць, весці актыўную грамадскую дзейнасць і проста дапамагаў людзям, якія таксама пацярпелі ад дзеянняў рэжыму.

У момант пачатку эпідэміі ковід у Беларусі быў валанцёрам: удзельнічаў у зборы сродкаў, каб закупіць індывідуальную абарону ці матэрыялы для іх вытворчасці, якія надалей перадаваліся медыкам. Адначасова з гэтым сам быў медыкам і прыкладаў максімум намаганняў, каб дапамагчы кожнаму пацыенту. Не шкадаваў сваіх сіл на працы, ён практычна жыў на ёй, а свае выходныя марнаваў на валанцёрскую дзейнасць.

На суд ён не з'явіўся, нам не паведаміў аб сваіх далейшых планах і мы да гэтага часу не ведаем дзе ён, і ці ўсё з ім у парадку. Пасля гэтага ён быў аб'яўлены ў вышук, а ў адносінах да нас (маці і бацькі) пракуратура пастанавіла накласці грашовае спагнанне (больш за 10 000 рублёў) за парушэнне ўмоў паручальніцтва.

Мы — небагатая сям'я: маці — пенсіянерка, якая штомесяц атрымлівае не больш за 500 рублёў, а працаваць у тым жа рэжыме як да пенсіі, мне проста не дазваляе здароўе (ёсць цяжкія хранічныя захворванні); бацька — індывідуальны прадпрымальнік, які быў змушаны прыпыніць дзейнасць з-за пандэміі каранавіруса і ўжо больш за год не можа знайсці працу.

Каб выплаціць штраф на працягу месяца вымушаныя браць крэдыт, але нам адмаўляюць у выдачы ўсёй неабходнай сумы, а таксама спрабавалі пазычыць у іншых людзей, але і яны таксама адмовілі. На дадзены момант у нас вельмі цяжкае матэрыяльнае становішча, і мы звяртаемся да вас па дапамогу, гэта апошняя надзея для нас.

Мы спадзяемся, што сітуацыя ў краіне ў хуткім часе зменіцца і наш сын не будзе знаходзіцца пад пагрозай крымінальнага пераследу, мы нарэшце зможам яго ўбачыць і даведацца, што з ім усё добра.

Мы лічым несправядлівым, што наш сын і тысячы іншых нявінна пацярпелых грамадзян Беларусі вымушаны несці ўяўную адказнасць з-за жадання абараніць свае палітычныя погляды і правы народа.

Якая сума неабходна?

1976 € — Падтрымка сям'і нашага сына, у якога ёсць жонка і непаўналетняе дзіця. Зарплаты яго жонкі не дастаткова, каб пракарміць дзіця і сябе, а таксама неабходна штомесяц выплачваць арэнду за кватэру і ЖКГ паслугі. Асноўная сума збору дапаможа нам на час пагасіць асноўныя выплаты і запазычанасці, купіць цёплыя рэчы дзіцяці на зіму, а таксама гэтая сума будзе як дапамога ў пошуку працы, каб кампенсаваць усе страты.

:
€ 947
Збор завершаны. Сабрана: € 947