Мы – група беларускіх добраахвотнікаў, якія з першых дзён поўнамаштабнай вайны абараняюць свабоду Ўкраіны. Мы служым у адным з падраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, выконваючы задачы аэравыведкі на перадавой. Наша праца дапамагае выяўляць пагрозы, ратаваць жыцці вайскоўцаў і мірных жыхароў, а таксама эфектыўна супрацьстаяць расейскай агрэсіі.
Кожны з нас прыйшоў ўва Ўкраіну сваім шляхам. Да вайны ў нас былі самыя розныя жыцці: нехта працаваў у стаматалогіі ці IT, нехта займаўся бізнэсам ці творчасцю. Але падзеі 2020 года ў Беларусі аб'ядналі нас: мы перажылі пратэсты, рэпрэсіі, гвалт, абсурд так званага «правасуддзя» і бесчалавечнасць турмаў на Акрэсціна і ў Жодзіне. А з 2022 года мы набываем новы, нежаданы, але неабходны вопыт – баявы.
З пачатку вайны мы прайшлі Мікалаеўскі, Запарожскі і Сумскі напрамкі, а сёння выконваем задачы па аэравыведцы і эвакуацыі грамадзянскага насельніцтва з зоны баявых дзеянняў. Мы верым, што дапамагаючы Ўкраіне, мы набліжаем свабоду не толькі для яе, але і для Беларусі.
Нядаўна на баявым заданні наш аўтамабіль быў цяалкам знішчаны, а частка рыштунку страчана. Гэта ўскладняе нашу працу: без транспарта і абсталявання мы не зможам выконваць заданні па абароне тэрыторый і абароне мірнага насельніцтва.
Нам тэрмінова патрэбна дапамога для закупкі новага аўтамабіля і неабходнай амуніцыі. Вось спіс першачарговых патрэб:
Сума збору:
€5500
€4000 – надзейны аўтамабіль, здольны вытрымліваць суровыя ўмовы баявых заданняў. Мы плануем набыць машыну з дастаўкай з Еўропы і поўным тэхнічным абслугоўваннем. Меркаваны кошт — €4000 (у залежнасці ад лагістыкі і складанасці абслугоўвання).
€1500 – рыштунак і абсталяванне – крытычна важнае для выканання задач. У гэты спіс уваходзяць:
- Камплект формы
- Камплект 7-га пласта (уцеплены пласт)
- Падсумкі
- Шалом ARCH
- Тактычныя навушнікі Peltor
- Ліхтар на карабін SureFire
- Маскіровачная накідка Viper Hood
- Маскіровачнае понча
- Заплечнік з рамай
- Напашнік
- Бінокль
- Дзве поліэтыленавыя браняпліты (Content Protection)
- Сродак радыёэлектроннай выведкі «Цукорок» — 2 шт.
На дадзены момант у нас ужо ёсць частка сумы. Для таго, каб закупіць усё неабходнае, нам не бракуе 5500 еўра.
Мы будзем бясконца ўдзячныя кожнаму, хто вырашыць падтрымаць нас! Ваш унёсак дапаможа нам не толькі выконваць нашы задачы, але і абараняць жыцці мірных грамадзян і набліжаць перамогу Ўкраіны.