«Я правёў чатыры гады за кратамі, страціў там амаль 40 кг і здароўе. Але самае страшнае пачалося пасля вызвалення: цяпер я закладнік на волі, пад пастаянным наглядам і ў даўгах, якія няма, чым плаціць».
Пасля чатырох гадоў зняволення Станіслаў (мы змянілі імя героя ў мэтах бяспекі) да гэтага часу знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам і не зможа пакінуць Беларусь яшчэ доўгі час.
Ягонае жыццё ператварылася ў барацьбу за выжыванне: уладкавацца афіцыйна на працу немагчыма, а грошы вельмі патрэбныя для аплаты даўгоў, судовых позваў і аднаўлення пасля турмы.
«У мяне забралі ўсё: заробак, магчымасць працаваць, а самае галоўнае – нармальнае жыццё для маёй сям'і, — распавядае Станіслаў. – Да арышту я мог спакойна гадаваць дзяцей і клапаціцца пра бацькоў. Цяпер я літаральна не ведаю, чым карміць сваю сям'ю. Усе грошы ідуць на выплату даўгоў і судовых позваў».
Да сур'ёзных фінансавых цяжкасцяў дадаліся яшчэ і праблемы са здароўем: патрэбныя лекі і рэабілітацыя пасля цяжкіх умоў у турме. Станіслаў не просіць нічога звыш неабходнага, толькі падтрымкі, каб зноў адчуць сябе чалавекам:
«Паверце, мне цяжка звяртацца па дапамогу. Але іншага выйсця няма. Цяпер я бяссільны адзін супраць сістэмы, якая адняла ўсё».
Сума збору
€4000
€2500 – выплата даўгоў па суду
€1500 – лекі і рэабілітацыя пасля турмы.